Вайна77

«Самая вялікая праблема — маральны дух». Украінскія вайскоўцы ўжо адчулі адсутнасць амерыканскіх разведданых

Рашэнне ЗША прыпыніць абмен разведданымі з Украінай ужо мае свае наступствы на фронце і аслабляе пазіцыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага перад верагоднымі перамовамі, паведамляе амерыканскі часопіс Time, спасылаючыся на пяць уплывовых крыніц ва Украіне і на Захадзе.

Эмблема амерыканскага Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення. Фота: Igor Golovniov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

«Наступства гэтай паўзы — сотні загінулых украінцаў», — сказаў ананімна адзін з афіцэраў у інтэрв'ю Time 7 сакавіка ў Кіеве.

«Самая вялікая праблема — маральны дух», — дадаў ён. Настрой падае, бо ўкраінская армія губляе некаторыя свае магчымасці ў вайне не праз дзеянні Расіі, а праз рашэнні ЗША.

Перад тым дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Майк Уолц заявіў 5 сакавіка, што ЗША зрабілі «крок назад» у абмене звесткамі разведкі з Украінай. Яны дапамагалі Украіне планаваць наступленні супраць расійскіх сіл і давалі важную прэвентыўную інфармацыю пра пагрозы ад расійскіх ракет і дронаў.

Крыніца Time ва ўкраінскім урадзе пацвердзіла, што аперацыі ў раёне Курска больш за ўсё пацярпелі ад страты доступу да разведданых ЗША.

Шэраг украінскіх СМІ і вайскоўцаў 7 сакавіка паведамілі, што расіяне здолелі прасунуцца на Куршчыне да важнай трасы забеспячэння Сумы — Суджа з усходу і паставілі пад пагрозу акружэння ўкраінскія войскі на расійскай тэрыторыі. Пра гэта таксама паведаміў рэсурс Deepstate. Сёння наступленне працягнулася і можа мець для ўкраінскіх падраздзяленняў катастрафічныя вынікі, хоць яны і спрабуюць стабілізаваць сітуацыю.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы маюць менш магчымасцяў выяўляць набліжэнне расійскіх бамбавікоў і іншых вайсковых самалётаў, калі тыя ўзлятаюць унутры Расіі. Як вынік, часу, каб папярэдзіць насельніцтва і вайскоўцаў пра авіяўдары ці ракеты, цяпер значна менш.

Таксама даныя амерыканскай разведкі дазвалялі УСУ наносіць удары па расійскіх цэлях на далёкія і сярэднія адлегласці, у прыватнасці з выкарыстаннем HIMARS. Разам з HIMARS у 2022 годзе ЗША пачалі адпраўляць разведвальныя дадзеныя з амерыканскіх спадарожнікаў, якія дазвалялі біць па расійскіх камандных цэнтрах далёка за лініяй фронту. Цяпер гэтая магчымасць таксама фактычна страчаная.

Акрамя таго, кампанія касмічных тэхналогій Maxar Technologies перастала дасылаць Украіне выявы са сваіх спадарожнікаў, якія выкарыстоўвалі для планавання ўдараў углыб Расіі. У пісьмовым адказе на запыт выдання Maxar Technologies пацвердзіла прыпыненне выдачы даных Украіне.

Каментары7

  • Імя
    09.03.2025
    Ёсць жа спутнік Прытулы , у вас гугал забаранілі ці што? Па-першае, спадарожнікі бываюць розных тыпаў. Па-другое, адзін спадарожнік не можа выдаваць выявы ці разведданныя 24/7. Адзін гэта добра, ён нейкі час на працягу сутак робіць патрэбныя здымкі, калі пралятае над патрэбнай тэрыторыяй, але падчас такой інтэнсіўнай вайны гэтага проста не дастаткова, таму каб пакрыць 24/7, патрэбная цэлая групоўка спадарожнікаў.
  • (*"
    09.03.2025
    Няхай будзе пракляты кожны хто спыніў дапамогу Украіне.
  • Никогда не поверил бы, что увижу, как памяркоуные лижут украинский сапого
    09.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»3

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»3

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць