Свет33

У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы Украіны і ЗША

У горадзе Джыда пачынаюцца перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША адносна ўрэгулявання вайны з Расіяй, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на МЗС Украіны.

МЗС Украіны апублікавала відэа, на якім украінская дэлегацыя, уключаючы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака, яго намесніка Паўла Палісу, кіраўніка МЗС Андрэя Сібігу і кіраўніка Мінабароны Рустэма Умерава, заходзіць у перамоўную залу.

У МЗС Украіны адзначалі, што перамовы Украіны і ЗША ў Саудаўскай Аравіі будуць датычыцца двухбаковых адносін і шляхоў да міру.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў 10 сакавіка, што Украіне давядзецца пайсці на саступкі адносна тэрыторый, якія Расія захапіла з 2014 года, у рамках любой дамовы аб спыненні вайны.

Паводле звестак СМІ, Украіна прапануе ЗША план часовага спынення агню ў паветры і на моры, а таксама ўдараў па энергетычных і грамадзянскіх аб’ектах інфраструктуры.

Каментары3

  • Pavel
    11.03.2025
    Чаму сутрэча ў трэцяй краіне, а не ў ЗША, Амерыка ж на ўкранскім баку быццам была ? Відаць, Вэнсы ды Трампы ўжо ўсё вырашылі даўно, трохі расцягваюць у часе поўную адмову ад падтрымкі. Хочацца спадзявацца на лепшае, але здаецца вынік з гэтых перамоваў будзе такі ж як з папярэдніх. Украіне ды Еўропе рыхтавацца ды ўзбройвацца.
  • упс
    11.03.2025
    пачынаюцца перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША адносна ўрэгулявання вайны з Расіяй,
    ...
    а пешапачаткова казалі, што амерыка там не ваюе
  • Богдан
    11.03.2025
    упс, А в статье написано что она там воюет?? Закусывайте, "товарищ" :)

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць