Свет

Мытная служба ЗША паведаміла пра арышт 32 тысяч мігрантаў за першыя 50 дзён прэзідэнцтва Трампа

Згодна з заявай ведамства, статыстыка арыштаў з 20 студзеня 2025 года перавышае колькасць арыштаваных мытнай службай за ўвесь мінулы год, піша «Голас Амерыкі».

Крысці Ноэм на чале патрульных у Тэхасе

Служба іміграцыйнага і мытнага кантролю ЗША (ICE) адсправаздачылася пра колькасць арыштаў мігрантаў за першыя 50 дзён пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом. З 20 студзеня па 10 сакавіка 2025 года служба арыштавала 32 809 чалавек.

Як гаворыцца ў заяве ICE, апублікаванай у чацвер, гэтая колькасць перавышае статыстыку арыштаў за ўвесь мінулы год, калі прэзідэнтам быў Джо Байдэн.

«Каб паставіць гэтую лічбу ў перспектыву, за ўвесь 2024 фінансавы год Аддзел аперацый па прымусовым выкананні і дэпартацыі ICE правёў 33 242 такія арышты», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

З гэтага ліку амаль палова арыштаваных — 14 111 чалавек — былі асуджанымі злачынцамі, тады як каля траціны (9 980 чалавек) з'яўляюцца абвінавачанымі па крымінальных справах.

У агульнай складанасці ICE арыштавала 1155 членаў злачынных груповак. Гэта амаль у два з паловай разы больш, чым 483 арыштаваных за той жа перыяд мінулага года, гаворыцца ў заяве мытнай службы. У паведамленні таксама падкрэсліваецца, што 39 арыштаваных абвінавачваюцца або падазраюцца ў тэрарызме.

«Мы дэпартавалі вядомых тэрарыстаў, членаў картэляў і членаў банд з нашай краіны», — заявіла міністр унутранай бяспекі Крысці Ноэм, паабяцаўшы, што колькасць дэпартацый будзе расці і ў далейшым.

У сераду Белы дом таксама заявіў, што нелегальная міграцыя праз Дар’енскі пралом скарацілася на 99%. Дар’енскі пралом — гэта тэрыторыя на поўдні Панамы і поўначы Калумбіі.

Гэта балотная мясцовасць без дарог і інфраструктуры, якая з’яўляецца адзіным разрывам Панамерыканскай шашы.

Перасячэнне гэтай тэрыторыі надзвычай складанае, таму скарачэнне патоку мігрантаў сведчыць пра эфектыўнасць новых абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда7

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Усе навіны →
Усе навіны

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

Звольнілі дырэктара Белдзяржфілармоніі1

Памёр Генадзь Забара

Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі19

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда7

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць