Свет1010

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя

Прэзідэнт ЗША на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА абмяркоўваў лёс найбуйнейшага ў свеце вострава, піша «Голас Амерыкі».

Фота: AP

У чацвер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ патлумачыў, што кантроль ЗША над Грэнландыяй неабходны для ўмацавання міжнароднай бяспекі.

«Ведаеш, Марк, нам гэта трэба для [падтрымання] міжнароднай бяспекі, не проста бяспекі — міжнароднай — у нас шмат нашых любімых гульцоў, якія курсіруюць уздоўж узбярэжжа, і мы павінны быць асцярожнымі», — сказаў Трамп Рутэ, калі яны сядзелі побач адзін з адным у Авальным кабінеце Белага дома на перамовах.

На прамое пытанне аб перспектыве далучэння арктычнага вострава Трамп адказаў: «Я думаю, што гэта адбудзецца».

Марк Рутэ сказаў Трампу, што ён пакіне пытанне аб будучыні Грэнландыі іншым і што ён «не хоча ўцягваць НАТА» ў гэтыя дэбаты. Кіраўнік НАТА лічыць, што гэта павінна быць тэмай для абмеркавання ў краінах «крайней поўначы», бо Кітай і Расія выкарыстоўваюць водныя шляхі ў гэтым рэгіёне.

Дональд Трамп нагадаў, што Данія адмаўляецца абмяркоўваць гэтую тэму, і што ён можа адправіць больш амерыканскіх войскаў для падтрымкі амерыканскіх баз у Грэнландыі.

«Мы маем справу з Даніяй, мы маем справу з Грэнландыяй, і мы павінны гэта зрабіць. Нам гэта сапраўды трэба для нацыянальнай бяспекі. Я думаю, менавіта таму НАТА, магчыма, давядзецца ўмяшацца, бо нам сапраўды патрэбна Грэнландыя для нашай бяспекі. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Каментары10

  • Ноўнэйм
    14.03.2025
    Трамп, нам патрэбныя твае Штаты. Патлумачыць, навошта?
  • leha
    14.03.2025
    а мне вельмі патрэбна Каліфорнія, каму я магу гэта растлумачыць?
  • Не галасі!
    14.03.2025
    У свой час Сталін перад "великим освободительным походом" вычэкваў пакуль Гітлер паваюе ўсю Еўропу і ў выніку сам парвецца на усіх франтах ад Афрыкі да Арктыкі, ад Віслы да Пірынеяў.
    Сёння ролю Гітлера, толькі ўжо ў Пуціна, выконвае Трамп.
    Дарэчы і Гітлер, і Трамп законна абраныя прэзідэнты.
    Але Крэмль закіс ў сталінскіх метадычках, а Еўропа сёння гэта не паасобныя дзяржавы, знясіленныя 1-й Сусветнай.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць