Грамадства

Памёр Генадзь Забара

Памёр беларускі кларнетыст, педагог, заслужаны артыст Беларусі Генадзь Забара. Яму было 72 гады. Пра смерць вядомага музыкі паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках.

Генадзь Забара

Генадзь Забара нарадзіўся 18 мая 1952 года ў вёсцы Леніна Бабруйскага раёна.

У 1970 годзе скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі і да 1980 года працаваў у ім выкладчыкам. У 1975 годзе скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве.

З 1975 года працаваў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, з 1986 года — салістам-інструменталістам і з 1994-га — артыстам-салістам, вядучы майстрам сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай філармоніі. Адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі.

Генадзь Забара

Выканаў у сольных канцэртах беларускую анталогію камернай музыкі для кларнета з твораў класікі і сучасных кампазітараў, у тым ліку.

«Колькі тысяч кіламетраў гастрольных дарог праехалі мы разам з Вамі — ад Беларусі да Іспаніі, а па самой Іспаніі колькі! Ад Турцыі да Кітая лёталі па планеце! А шматлікія аўдыёзапісы найскладанейшага авангарда — швейцарскага, нямецкага, беларускага, і рознага постсавецкага ў Швейцарыі і Беларусі, а самыя-самыя фестывалі, якое мноства фантастычнай авангарднай і класічнай, і старадаўняй музыкі сыгралі разам з вельмі шаноўным старэйшым калегам», — напісаў у фэйсбуку вядомы беларускі фагатыст, дырыжор і музыказнаўца Аляксей Фралоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць