Свет77

Стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса ваяваў за Украіну

Нэйт Вэнс два з паловай гады ваяваў ва ўкраінскай арміі.

Нэйт Вэнс. Скрыншот відэа The Real Jim Morris Show

47-гадовы Нэйт Вэнс — стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса і былы амерыканскі марскі пяхотнік. Ён быў добраахвотнікам у складзе вядомага падраздзялення ўкраінскай арміі пад назвай «Ваўкі Да Вінчы», паведамляе Le Figaro.

У Нэйта і Джэй Дзі Вэнса агульныя бабуля з дзядулем, маці Джэй Дзі — сястра бацькі Нэйта.

Джэй Дзі Вэнс з жонкай (у цэнтры), Нэйт Вэнс — справа. Фота: архіў Нэйта Вэнса / Le Figaro

З 18 да 22 гадоў Нэйт служыў у амерыканскай марской пяхоце, пасля ў Тэхасе рабіў кар'еру ў нафтавай кампаніі.

Калі пачалася поўнамаштабная вайна Расіі ва Украіне, ён рашыў паехаць на фронт. У чэрвені 2022 года мужчына ўжо быў на Данбасе. Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.

Нэйт звольніўся з украінскай арміі ў студзені 2025 года, за некалькі дзён да таго, як яго стрыечны брат быў прыведзены да прысягі як віцэ-прэзідэнт ЗША.

Нэйт Вэнс расказаў выданню, што яго раззлавала нядаўняя размова яго стрыечнага брата і Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме.

«Джэй Дзі — добры, разумны хлопец. Калі ён крытыкаваў дапамогу Украіне, я казаў сабе, што гэта было таму, што ён павінен быў спадабацца пэўнаму электарату, што гэта была палітычная гульня. Але тое, што яны зрабілі з Зяленскім, было абсалютна нядобрасумленнай засадай».

«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць атрымаць перамогу над Уладзімірам Пуціным. Яны памыляюцца. Рускія не збіраюцца забываць аб нашай падтрымцы Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», — выказаўся ён.

Каментары7

  • Вы снова
    10.03.2025
    "Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна". Не, амерыканскія палітыканы - звычайныя ідыёты. Карысці ад іх няма.
  • Проста жыхар
    10.03.2025
    Не таго брата прызначылі віцэ-прэзідэнтам
  • США трампа - военный союзник путина
    10.03.2025
    Человек ЦЕННОСТЕЙ, в отличие от брата !
    Кстати, в остановку военной помощи вошёл запрет США на использование и обслуживание систем, разработанных в США и имеющих американские компоненты, в истребителях F-16 переданных Европой Украине.
    Решение прошло незаметно в ночь с субботы на воскресенье.

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць