Здароўе88

Нечаканыя лекі ад дэпрэсіі: навукоўцы выявілі карысць звычайнага воцату

Вынікі новага даследавання паказваюць, што ключ да паляпшэння настрою хаваецца не ў аптэцы, а на вашай кухні. Звычайны воцат можа на чвэрць зменшыць сімптомы дэпрэсіі

Depressive man Мужчына ў дэпрэсіі Мужчина в депрессии
Фота: LordHenriVoton / Getty Images

Навукоўцы даўно вывучаюць сувязь паміж харчаваннем і псіхічным здароўем. Як адзначае Fitbook.de, даследаванні паказалі, што дэпрэсія можа прывесці да ўзнікнення запаленчых працэсаў у арганізме.

У той жа час супрацьзапаленчая дыета, асабліва тая, якая выключае цукар і падтрымлівае здароўе кішэчніка, можа дапамагчы аблегчыць стан. А нядаўна навукоўцы выявілі, што дадатковую карысць у зніжэнні сімптомаў гэтага стану можа прынесці воцат.

У даследаванні ўзялі ўдзел мужчыны і жанчыны ад 18 да 45 гадоў з індэксам масы цела вышэй за 25. Удзельнікаў з хранічнымі захворваннямі, цяжарных, вегетарыянцаў, людзей з пякоткай, тых, хто ўжывае наркотыкі або шмат алкаголю, а таксама вядзе маларухомы лад жыцця выключылі з выбару.

Эксперымент доўжыўся 4 тыдні. У пачатку даследавання і за чатыры тыдні ўдзельнікі здавалі аналіз крыві нашча. Акрамя гэтага яны павінны былі запаўняць 24-гадзінны дзённік харчавання і фіксаваць параметры цела.

Для ацэнкі ступені дэпрэсіі выкарыстоўваліся два навукова прызнаныя апытальнікі: CES-D (удзельнікі ацэньвалі сваё самаадчуванне за апошнія тыдні) і PHQ-9 (выкарыстоўваецца ў першаснай медыцынскай дапамозе для дыягностыкі дэпрэсіі, утрымлівае пытанні аб нядаўніх стрэсавых падзеях).

Адна група двойчы ў дзень падчас ежы прымала 30 мілілітраў (дзве сталовых лыжкі) воцату з чырвонага віна, разведзеных у вадзе. Сутачная дазіроўка складала 2,95 г воцатнай кіслаты. Другая група павінна была штодня падчас сняданку прымаць адну таблетку, якая ўтрымлівала 22,5 міліграма воцатнай кіслаты.

Пасля завяршэння эксперыменту навукоўцы выявілі, што ў групы, якая прымала вадкі воцат, узровень дэпрэсіі знізіўся на 26% (па шкале CES-D) і на 42% (па шкале PHQ-9). Для параўнання, у групе, якая прымала таблеткі, паляпшэнні склалі 5% і 18% адпаведна.

Аналіз крыві паказаў, што адрозненні паміж групамі выявіліся на ўзроўні метабалітаў нікацінаміду, ізалейцыну і ізамаслянай кіслаты — рэчываў, якія могуць быць звязаныя з дэпрэсіўнымі станамі.

Вынікі даследавання паказваюць, што воцат можа адыграць дапаможную ролю ў лекаванні дэпрэсіі. Аднак з-за невялікай колькасці ўдзельнікаў вучоныя падкрэсліваюць неабходнасць далейшых даследаванняў, каб пацвердзіць доўгатэрміновы эфект.

Тым не менш, гэтыя даныя адкрываюць новыя магчымасці для альтэрнатыўных метадаў лекавання. Бо традыцыйныя антыдэпрэсанты могуць выклікаць пабочныя эфекты, а іх эфектыўнасць у розных людзей моцна вар'іруецца. Даследчыкі лічаць, што простыя і даступныя метады, такія, як ужыванне воцату, могуць стаць карысным дадаткам да тэрапіі дэпрэсіі.

Каментары8

  • Гудбай Амерыка
    23.03.2025
    Прашчай наўсегда. Калі небудзь будзе шчасце.
  • бээээ
    23.03.2025
    Та вы шо, фу так пісаці. Без ё
  • Хвядуркін
    23.03.2025
    А яшчэ ад усіх хваробаў ёсць сода, соль і падарожнік.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць