Грамадства

За мінулы год колькасць эканамічных злачынстваў у Беларусі вырасла амаль на 20 працэнтаў

У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 73 270 злачынстваў — на 14,2% менш, чым у 2023-м (85 374), піша «Радыё Свабода» са спасылкай на праведзены выданнем «Позірк» аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Але злачынстваў эканамічнага характару колькасць, наадварот, вырасла.

Фота ілюстрацыйнае

Колькасць злачынстваў, учыненых «супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці», за год стала большай на 19,3% (рост з 1 560 да 1 861).

Агулам было кваліфікавана:

  • як «выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер» — 470 зарэгістраваных злачынстваў, або 25,3% ад агульнай колькасці (летась было 566; −17%),

  • «ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» — 283, або 15,2% (229; +23,6%),

  • «набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, загадзя здабытых злачынным шляхам» — 66, або 3,6% (50; +32%).

Выяўлена 1 086 асоб, якія ўчынілі злачынствы эканамічнага характару (651; +66,8%).

Усяго ж, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было выяўлена 37 839 грамадзян, якія ўчынілі злачынствы (у 2023 годзе было 38 660; −2,1 працэнта).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаецца дом за рэкордныя 3,3 мільёна даляраў

У Мінску прадаецца дом за рэкордныя 3,3 мільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі ФОТА37

Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік5

Мытнікі расказалі, як увозіць у краіну насенне і кветкі

Беларуска пераехала ў Нідэрланды, каб канчаткова змяніць пол. Як гэта ўладкавана і колькі каштуе?46

У Мінску ёсць пенсіянер, які працягвае працаваць у 93 гады7

У сеціве пачалі прадаваць квіткі на канцэрт Эмінема ў Мінску. Вось колькі грошай на гэтым можна згубіць6

Злодзей скраў чыгунны ўмывальнік і пячныя дзверцы — агулам на 10 рублёў. Міліцыя заявіла, што будзе яго шукаць1

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, што спазніліся на рэгістрацыю 1

Гастраэнтэролаг назвала тры алеі, якія зніжаюць узровень халестэрыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаецца дом за рэкордныя 3,3 мільёна даляраў

У Мінску прадаецца дом за рэкордныя 3,3 мільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць