Здароўе22

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

З грыпам у краіне адбываецца нешта нечуванае. Вось назіранні аднаго з беларускіх педыятраў.

Педыятр адзначае, што апошні тыдзень у яго поўны калідор людзей — такога спецыяліст яшчэ ніколі не бачыў. Ён кажа, што пабачыў, здаецца, усіх дзяцей на сваім участку — нават тых, звычайна з’яўляецца ў доктара толькі па нейкую даведку, бо амаль не хварэе.

— Па адчуваннях, хварэюць усе. Грып — у 100% выпадкаў, я б сказаў. Пры гэтым дзеці доўга не папраўляюцца. Шмат бранхітаў — класічных, пнеўмакокавых, якія ідуць як бактэрыяльнае ўскладненне пасля грыпу.

Па словах спецыяліста, пачынаецца грып тыпова: моцна баліць галава і ногі (у некаторых выпадках бацькі нават кажуць, што дзіцё не дойдзе да паліклінікі), вялікая тэмпература, пад 40, якая не збіваецца. На фоне такой тэмпературы даволі часта бывае і ванітуе.

— Бывае, што здаецца сітуацыя нармалізуецца, на выходных два дні тэмпературы няма. А ў панядзелак усё пачынаецца зноў. Плюс кашаль, дабаўляюцца хрыпы. У кагосьці пачынаецца бранхіт, у кагосьці пнеўманія, у кагосьці атыт.

Доктар прагназуе, што пасля вясенніх канікул (яны ўжо пачаліся) сітуацыя пачне лепшаць, а ў красавіку захворванне на грып пойдзе на спад.

А на будучыню спецыяліст заклікае загадзя рабіць прышчэпкі ад грыпу. Бо, па яго назіраннях, тыя дзеці, якія мелі прышчэпкі, сёлета хварэюць лягчэй.

Тэрапеўты, якія працуюць з дарослымі, адзначаюць, што ў іх такой жахлівай сітуацыі не назіраецца.

Каментары2

  • Беспрацоуны з ЕЗ
    23.03.2025
    Так ехаць жыць нада там дзе цяпло, а не дубак. Жыву на самым поудни и не хварэю и нешта не бачна сапливых.
  • Ганка
    23.03.2025
    Атыт, а не аціт. Гляджу ўжо і айцішнікі зьявіліся, і цітры, і і цікток, а там ужо недалёка і да ціграў, опцікі, аналіцікі, дзіванаў і медзіцыны. Расеізацыя поўным ходам, таварышчы.

    Ад рэдактара. Правільна "атыт", але "цітры", "айцішнік".

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць