«За лайкі супраць Расіі». Шматдзетная ўкраінка хацела пераехаць у Беларусь, але яе не ўпусцілі пасля агляду тэлефона
Украінцы, якая збіралася з шасцю дзецьмі пераехаць у Беларусь з Германіі, забаранілі ўезд у РБ. Па словах Яўгеніі Чалавай, нагодай для гэтага сталі «некалькі лайкаў супраць Расіі», знойдзеныя ў яе тэлефоне. Жанчына засмучаная, таму што, па яе словах, цяпер яна ўжо «супраць Украіны».

«Знайшлі пару лайкаў, якія я зрабіла ў 2022 годзе, на фотаздымкі, дзе напісана, што Расія — тэрарыст. Я, канечне, не памятаю, што рабіла гэта. Можа, і выпадкова націснула, міжволі атрымалася. Але што ёсць, то ёсць, тут не дакажаш. Дзякую Богу, што мяне яшчэ не арыштавалі за гэта (мы сустрэлі чалавека, у якога жонку за гэта арыштавалі»)», — расказала жанчына ў сваім тыктоку.
Watch on TikTok
Знаёмыя сям’і распавялі «Нашай Ніве», што Яўгенія нарадзілася ў Малдове, а яе муж у Расіі. Сёння яны маюць украінскае грамадзянства: да пачатку поўнамаштабнай вайны сям’я жыла ў Мелітопалі, зарабляла на жыццё клінінгам. У траўні 2022-га года яны выехалі з акупаванай тэрыторыі ў Еўропу: пабылі ў Польшчы і Германіі, але цяпер вырашылі рухацца ў Беларусь.
«Яны казалі, што ім не падабалася, як у Еўропе ставяцца да ўкраінцаў. Што дзяцей нібыта булілі ў школе. Плюс былі моўныя праблемы: яны вырашалі, што ў Беларусі як рускамоўным ім будзе прасцей. Плюс у краіне больш звыклая ежа», — кажуць знаёмыя з сітуацыяй.
На беларускай мяжы жанчыну адразу адправілі на «фільтрацыю». Каля паўгадзіны вывучалі змесціва тэлефона і пасля знайшлі тыя самыя лайкі пад пастамі з асуджэннем дзеянняў Расіі, якія і сталі прычынай паставіць у пашпарт штамп «Уезд забаронены».
Адметна, што, калі сям’я толькі агучыла свой намер перабірацца ў Беларусь, нават набыла сабе прычэп-дом на колах для складанага маршруту, у каментарах іх падтрымлівалі: «Беларусы заўсёды радыя добрым людзям», «Прыязджайце! У нас вельмі добра і ўсе жывуць у міры і згодзе». Пасля ж аповеду пра забарону на ўезд у каментарах назіраецца супрацьлеглая атмасфера: «Малайчына Бацька, фільтруе ворагаў», «Нам у нашай краіне непатрэбныя ненадзейныя людзі».

Пакуль Яўгенія з сям’ёй спынілася ў Польшчы і, нягледзячы на адмову на ўезд у Беларусь, плануе спрабаваць прарвацца іншым разам (магчыма, праз Расію). Свежыя яе відэа — «пакаяльныя» па характары.
«Людзі гатовыя хутка асудзіць мяне, не ведаючы ні майго жыцця, ні мяне. Я два гады таму змяніла сваё меркаванне, я ўжо супраць Украіны. Дзе ваша літасць?» — задаецца пытаннем украінка.
«Смяяліся з паведамленняў, абмяркоўвалі фатаграфіі». Беларус расказаў, як на мяжы дапытваюць тых, хто доўга не быў на радзіме
«Я не вучыла дзяцей спяваць гімн і хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая з'ехала з краіны праз даносы Бондаравай
Беларуска пераехала ў Нідэрланды, каб канчаткова змяніць пол. Як гэта ўладкавана і колькі каштуе?
Каментары
Миллиарды русского мира, попавшие на личные счета семьи лукашенко, - намного важнее многодетной украинки.
Толькі забылі напісаць, што складаецца ён з рускамірнага ската.