Меркаванні1818

Юлія Чарняўская: Іншы раз яны проста такімі нараджаюцца

Ад сацыяпата, асабліва высокаарганізаванага, можна толькі адгарадзіцца, піша ў сябе ў фэйсбуку Юлія Чарняўская.

Фота: кадр з фільма, Netflix

Цяпер дайшло: «Пераходны ўзрост» — гэта фільм-канстатацыя. Канстатацыя відавочнага факта, які мы не ў стане засвоіць. Усё ў нас яму супраціўляецца. Мы шукаем прычыны, асабліва цяпер, калі так развітая культура дзяцінства. Бацькі недалюбілі (пра «пералюбілі» пытанне не стаіць, а я ведаю, як і неда-, так і пералюбленых, і апошнія таксама бываюць цалкам агіднымі). У школе зацкавалі. Матэрыяльна не забяспечылі, не ўнікалі ў тонкую чуллівую душу, там не заўважылі, тое празявалі і сёе. А насамрэч, гэта вельмі добра і каротка апісаў адзін знаёмы псіхатэрапеўт з вялікім стажам, чалавек вялікай мудрасці: «Часам яны проста такімі нараджаюцца».

Я асабіста ведала ў сваім жыцці некалькіх сацыяпатаў, у тым ліку і высокаарганізаваных. Некалькіх мужчын, некалькіх жанчын. Сярод іх ёсць доктар, ёсць паэт, ёсць палітык. Ёсць і прасцейшыя людзі. Ведала і іх зыходныя абставіны. Добрыя сем'і — ад простых працаўнікоў да інтэлектуалаў. У гэтых маіх знаёмых — сем'і якраз поўныя. Розны ўзрост. У кагосьці пасляваеннае беднае дзяцінства, як і ва ўсіх у тыя часы, у кагосьці добры даход і поўны парадак. Ва ўсіх нармальныя, чалавечныя браты і/або сёстры.

А яны такія, якія ёсць. Іх галоўнае адрозненне ад усіх астатніх — тое, што людзі здаюцца ім брудам пад нагамі. Людзі важныя толькі тым, што ад іх ці за іх кошт можна атрымаць.

Таму людзей можна ў хвост і ў грыву выкарыстоўваць, мучыць, трэціраваць, зжываць са свету. Забіваць, калі не баішся пакарання.

І ніякае выхаванне ці перавыхаванне тут не дапаможа. Яны будуць гэта рабіць. Дарэчы, яны лёгка прымаюць на час запатрабаваную форму і спрытна маніпулююць і бацькамі, і настаўнікамі і ўсімі, з кім доля звядзе.

Адзіны спосаб — зразумець гэта і адгародзіцца. А калі гэта тваё дзіця — максімальна адгародзіць ад яго іншых членаў сям'і. Асабліва дзяцей. Ну, а для пачатку, пакуль яшчэ малы, — хатніх гадаванцаў. І не шукаць у прычынах тое, што ты зрабіў не так, недастаткова ласкаў або дрэнна попу падціраў. Ты ўсё адно будзеш адчуваць сябе вінаватым, як той бацька ў фільме. Але яшчэ больш вінаватым ты будзеш сябе адчуваць, калі не паспрабаваў выратаваць ад «дзеткі ў клетцы» хоць якую-небудзь частку свету.

Каментары18

  • Рамоначнік
    24.03.2025
    Австро-Венгр, больш падобна на стратэгію расеян, і тых што мігранты, і тых што засталіся ў Расеі, і тых што ў РБ на адпачынак ездзяць. Краіна сацыяпатаў...
  • Кроў руліць
    24.03.2025
    Вось і правы паварот імя Вэнса, Маска і Трампа. Ліберальныя мысляры_кі пачалі памалу ісці да разумення, што genetics matters. Ай-яй-яй, так недалёка і да таго, што не ўсе мігранты здольныя адаптавацца.
  • Субліматар
    24.03.2025
    Зноў гэтая шкодная агітацыя за серыяльнае марнаванне часу. Вы за гэтай свістапярдзельшчынай забыліся пра галоўнае пытанне: калі радзіму будзем вызваляць?

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць