Грамадства55

Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская расказала, як змянілася ейнае жыццё праз год пасля палёту на Міжнародную касмічную станцыю. 

Марына Васілеўская. Скрыншот з відэа ў тг-канале «Белавіі». 

Відэа з Васілеўскай з'явілася ў тэлеграм-канале авіякампаніі «Белавія», дзе яна раней працавала бортправадніцай.

Касмічная турыстка расказала, што за апошні год ейнае жыццё стала «больш насычаным і плённым». Яна цяпер працуе ў «Фондзе міру» і займаецца гуманітарнай і сацыяльнай дзейнасцю. 

Былыя калегі спыталі Васілеўскую, ці сачыла яна за навінамі «Белавіі». Гераіня Беларусі адказала, што яе цешыць адкрыццё рэйсаў з рэгіянальных аэрапортаў. Гэта, па словах Васілеўскай, адбываецца дзякуючы таму, што з ёй у космасе пабываў макет самалёта беларускай авіякампаніі. 

Скрыншот з відэа ў тг-канале «Белавіі»

Нагадаем, што раней журналісты высветлілі, дзе цяпер працаўладкаваная Марына Васілеўская. Два самыя свежыя запісы — грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру» і ТАА «ЭкаПрамПанэль». Да абедзвюх арганізацый Васілеўская далучылася ў жніўні 2024 года.

У «Фондзе міру» яе пасада афіцыйна называецца так: намесніца старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці Беларускага фонду міру.

А вось пра працу ў камерцыйнай арганізацыі Васілеўская палічыла за лепшае не паведамляць публічна.

Цікава, што ў «ЭкаПрамПанэлі» і «Беларускім фондзе міру» аднолькава завуць кіраўніка — Максім Уладзіміравіч Місько. 

Каментары5

  • Лукашыцкая эліта
    23.03.2025
    Карацей, тунеядка
  • Ёсік
    23.03.2025
    ...і па таму шта ў кішэні на цыцках была фатакартка ляксандра рыгоравіча. Дуркаватая ты дзяўчына, хопіць ужо свой язык глыбей засоўваць лукашэнку ў дупу. Уяўляеш сябе касманаўткай, але добра разумееш, што валацуга касьмічная (камічная).
  • хмык
    23.03.2025
    а я наадварот - адтуль сышла)

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць