Мова2323

Сі-Эн-Эн назваў Лукашэнку strongman. «Пул першага» не ведае значэння гэтага слова па-англійску і радасна перапосціў

«Тем временем CNN: Belarusian strongman Alexander Lukashenko», — з такім подпісам тэлеграм-канал захоплена перапосціў урывак з відэапаведамлення амерыканскага тэлеканала пра выступ Лукашэнкі ў Савеце Федэрацыі ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Прапагандысты падумалі, што амерыканскія журналісты назвалі Аляксандра Лукашэнку «моцным лідарам» — азначэнне, якім карыстаюцца самі. Але ў англійскай мове гэтае слова мае зусім іншае значэнне. Гэта сінонім словаў дыктатар, тыран, дэспат, фюрэр.

Вось азначэнне слова strongman, якое дае слоўнік Merriam-Webster, аналаг нашага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы: «асоба, якая выкарыстоўвае ўладу або паўнамоцтвы жорсткім, несправядлівым або шкодным чынам». 

Чым гэтае слова сэнсава адрозніваецца ад strong leader (моцны лідар)? Вось які адказ дае чат GPT:

«Strongman у англійскай мове мае некалькі значэнняў у залежнасці ад кантэксту:

  1. Дыктатар або аўтарытарны лідар

    • Выкарыстоўваецца для апісання палітычнага лідара, які кіруе аўтарытарнымі метадамі, часта з выкарыстаннем сілы або рэпрэсій.
    • Прыклады: Lukashenko is often described as Belarus' strongman.
    • Сэнсавае адценне: негатыўнае або крытычнае.
  2. Чалавек з вялікай фізічнай сілай

    • Ужываецца ў спорце (напрыклад, стронгмэн-спаборніцтвы).
    • Прыклады: He is a professional strongman and competes in powerlifting events.

Адрозненне ад «strong leader»

  • Strong leaderмоцны лідар, але без адмоўнай канатацыі. Гэта можа быць харызматычны, эфектыўны кіраўнік, які прымае рашэнні і кіруе краінай ці арганізацыяй.
  • Strongmanаўтарытарны або дыктатарскі лідар, часта з негатыўным сэнсам (кіруе праз страх, рэпрэсіі, абмежаванне свабод).

Такім чынам, «strong leader» — гэта хутчэй нейтральны або станоўчы тэрмін, а «strongman» — мае негатыўнае або аўтарытарнае адценне».

Цікава, што Чат GPT менавіта пра Лукашэнку прыклад і прывёў.

Пост Пула первого перапосцілі іншыя прапагандысцкія каналы, пачынаючы з Ігара Тура, твара тэлеканала АНТ.

Каментары23

  • Мх
    18.03.2025
    Масандра зноў села ў лужыну. Я ж кажу, там злыя алкаголікі а не журналісты.
  • Неўзгаднілі з выканкамам рэпост
    18.03.2025
    Дыктатура гэта не "брэнд", а "брэд", якога засталася на тры дні. Пакупнік толькі адзін у гэтай дыктатуры - Пуцін. Калі пакупнік адзін, гэта алігаполія завецца.
  • Filipp
    18.03.2025
    Калі ў краіне манаполія на СМІ то магчыма як заўгодна перакладаць)

Цяпер чытаюць

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць