Экскурсійны батыскаф з 45 расіянамі на борце затануў ля берагоў Хургады ў Егіпце — ёсць загінулыя і параненыя
Раніцай 27 сакавіка ў Егіпце, каля ўзбярэжжа Хургады, адбыўся трагічны інцыдэнт: затануў экскурсійны батыскаф, на борце якога знаходзіліся 45 расійскіх турыстаў, у тым ліку дзеці, а таксама члены экіпажа.

Паводле апошняй інфармацыі, загінулі як мінімум шэсць чалавек, дзевяць атрымалі раненні,піша Mash.
Экскурсія праходзіла пад вадой у межах звычайнай праграмы, арганізаванай па пуцёўках турфірмы «Бібліа Глобус».
Трагедыя здарылася прыкладна за кіламетр ад берага.
Большасць пасажыраў удалося выратаваць, іх даставілі ў мясцовыя бальніцы.
На пірсе гасцініцы «Сіндбад» працуюць дыпламаты Генеральнага консульства Расіі, якія аказваюць неабходную дапамогу.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Паводле першай версіі, інцыдэнт мог адбыцца праз тэхнічную няспраўнасць або парушэнні правілаў эксплуатацыі батыскафа. Улады Егіпта распачалі расследаванне.
Каментары
Які жах, сарвалі экскурсію па дне марскім, хто за гэта адкажа?