Усяго патроху33

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне

29 сакавіка, у суботу, нас чакае частковае сонечнае зацьменне, якое будзе бачнае ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне, паведамляе падкаст «Праз космас».

Частковыя сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.

Найлепшае месца для назірання цяперашняга частковага зацьмення — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная яго фаза дасягне цэлых 93,61%.

Што тычыцца тэрыторыі Беларусі, то яна будзе на краі паўценю, які адкіне Месяц на планету. Найлепшае ж месца для назірання ў нашай краіне — гэта Гродна. Там месяцовая кружэлка закрые 7,14% нашай зоркі.

На карце бачны час максімальнай фазы і працягласць зацьмення для абласных цэнтраў. Напрыклад, у Магілёве частковае сонечнае зацьменне пачнецца ў 14:12, дасягне максімальнай фазы ў 14:40 (калі Месяц «адкусіць» 3,13% Сонца), і скончыцца ў 15:09.

Для тых, хто хоча назіраць частковае сонечнае зацьменне, трэба набыць адпаведныя акуляры для назірання за Сонцам. Прагляд гэтай з'явы няўзброеным вокам можа пашкодзіць вашы вочы і зрок. Звычайныя штодзённыя сонечныя акуляры для гэтага не падыходзяць.

Каментары3

  • Абу
    26.03.2025
    Тупыя лукашысты не датумкалі арганізаваць свята "Вы прасілі Сонца - Я даў вам Сонца!"

    Па сцэнары вусаты Намеснік Сонца на зямлі, апрануты ў адну чырвона-зялёную насцёгнавую павязку, у момант затмення прыносіць у ахвяру Качанаву.
  • Вполне реальные цифры
    26.03.2025
    Надо было на 29-е саша-гурацию
  • .
    26.03.2025
    Паглядзіце на мапу: у савхозе Гарадзец будзе фаза дакладна 3%.

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка сказала пра ВІЧ, у мужа — інфаркт. Як сям’я з Беларусі перажыла «фатальны» дыягназ і чаму пра гэта нікому не казалі5

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы1

Белы дом рыхтуе заяву па выніках візіту Уіткафа ў Маскву. А пакуль Трамп увёў новыя мыты супраць Індыі1

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену2

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз1

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

Пад Віцебскам будаўнікі выпадкова знайшлі бівень маманта ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць