Свет1414

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА

Першая ў гісторыі краіны жанчына-прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум ходзіць па вуліцы толькі ў суправаджэнні памочніка. Яна заяўляе, што ёй трэба быць бліжэй да народа. У выніку жанчына зазнала сэксуальныя дамаганні ад выпадковага мінака.

Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум. Ёй 63 гады. Фота: AP Photo / Marco Ugarte

Інцыдэнт, які шакаваў грамадства, але не здзівіў многіх мексіканскіх жанчын, адбыўся ў цэнтры Мехіка і быў зафіксаваны на відэа. Пра гэта піша The New York Times.

На кадрах, якія шырока распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках, бачна, як прэзідэнтка ідзе па вуліцы ў гістарычным цэнтры і вітаецца з прахожымі. Раптам да яе падыходзіць мужчына, спрабуе яе пацалаваць і кладзе рукі на грудзі. Мужчына, які суправаджаў Шэйнбаум, неадкладна ўмяшаўся.

На наступны дзень Шэйнбаум выступіла перад журналістамі і паведаміла, што падала заяву ў паліцыю як аб злачынстве.

«Я падумала: калі я не падам скаргу, то які сігнал я пасылаю ўсім мексіканскім жанчынам? Калі такое можа здарыцца з прэзідэнткай, што ўжо казаць пра маладых дзяўчат і жанчын па ўсёй нашай краіне?» — сказала яна.

Як паведамляецца, затрыманы — 33-гадовы Урыэль Рывера Марцінес. Паводле ўладаў, ён быў моцна п'яны і ў той жа дзень дамагаўся іншых жанчын.

Адным з ключавых аспектаў, на які звярнула ўвагу Шэйнбаум, стала юрыдычная непаслядоўнасць у заканадаўстве краіны. Нягледзячы на тое, што ў Мехіка, дзе адбыўся інцыдэнт, сэксуальныя дамаганні лічацца злачынствам, і яна змагла падаць заяву, на федэральным узроўні, як і ў некаторых штатах, такія дзеянні не крыміналізаваныя.

Прэзідэнтка заявіла, што будзе патрабаваць ад чыноўнікаў перагляду заканадаўства, каб усе жанчыны па ўсёй краіне маглі прыцягваць да адказнасці за дамаганні, як гэта зрабіла яна сама.

«Нам трэба зрабіць гэта відавочным і сказаць: не — цвёрдае не», — падкрэсліла Шэйнбаум. «Асабістая прастора жанчын не павінна парушацца. Мы павінны зрабіць так, каб, калі жанчыны падаюць скаргі, яны ўспрымаліся сур'ёзна і каб іх не прымушалі марнаваць цэлы дзень, што адбівае ў іх жаданне паведамляць [пра злачынствы]».

Яна дадала: «Я не хачу, каб гэта было прывілеем прэзідэнта».

Нягледзячы на небяспечны інцыдэнт, Шэйнбаум заявіла, што не будзе ўзмацняць меры бяспекі і змяняць свой стыль зносін з народам. Падчас прэс-канферэнцыі яна пацвердзіла, што ў момант нападу ішла без аховы і толькі ў суправаджэнні аднаго памочніка.

«Што тычыцца маёй бяспекі — мы не зменім нашых прынцыпаў. Мы не можам быць далёка ад людзей, — сказала яна. — Ізалявацца, ездзіць у фургоне — не існуе відавочнай пагрозы, якая б гэта апраўдвала».

Каментары14

  • А
    06.11.2025
    А чаму нельга класьці рукі на грудзі жанчыне ? А куды тады іх класьці ?
  • Викуся
    06.11.2025
    А, у сраку сабе засунь.
  • А
    06.11.2025
    Викуся, вы далі свой варыянт адказу на другое пытаньне, занатаваў яго, каб не забыць. А цяпер адкажыце на першае пытаньне. Ня стрымлівайце сябе ў выразах, галоўнае шчыра й ясна, каб раз і назаўжды...

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць