Слоўнік англійскай мовы Collins назваў «вайбкодынг» (vibe coding) словам 2025 года. Яно абазначае спосаб праграмавання, пры якім распрацоўшчык апісвае задачу і жаданы вынік, а большая частка кода генеруецца штучным інтэлектам.
«Па сутнасці, гэта ўказанне машыне, чаго вы хочаце, замест таго каб старанна кадзіраваць самастойна. Гэта праграмаванне атмасферай, а не зменнымі», — падкрэсліваецца ў публікацыі.
Дадзены тэрмін прыдумаў славацка-канадскі навуковец і адзін з заснавальнікаў OpenAI Андрэй Карпаты.
У артыкуле адзначаецца, што слова атрымала прызнанне далёка за межамі Крэмніевай даліны, «адлюстроўваючы больш шырокі культурны зрух у бок выкарыстання ШІ ва ўсіх аспектах паўсядзённага жыцця».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары