Музыка22

Гэта песня на башкірскай мове завірусілася ў свеце. Але і выклікала дыскусію ва Украіне

Песня башкірскага гурта нават заняла першае месца ў Apple Music ва Украіне. Пры гэтым аказалася, што адзін з яго ўдзельнікаў падтрымлівае агрэсію Расіі. Але абураны і расійскія шавіністы.

ay yola
Гурт Ay Yola. Фота: ayyola.music / vk.com

Трэк «Homay» башкірскага гурта Ay Yola выйшаў 14 сакавіка і сабраў мільёны праслухоўванняў. Ён хутка ўварваўся ў музычныя чарты: увайшоў у топ-10 у Расіі, топ-5 ва Узбекістане і Азербайджане, заняў першае месца ў Казахстане і атрымаў шырокую папулярнасць у Турцыі і шэрагу еўрапейскіх краін.

Песня паднялася ў топ-5 сусветнага рэйтынгу Shazam, абагнаўшы кампазіцыю Лэдзі Гагі «Abracadabra». У TikTok штодня з'яўляецца мноства ролікаў пад гэты трэк на башкірскай мове.

Ва Украіне «Homay» нечакана заняў першае месца па праслухоўваннях у Apple Music, што выклікала гарачыя абмеркаванні ў сацсетках.

Што за гурт

Гурт Ay Yola быў створаны ў 2024 годзе. Назва перакладаецца як «Законы сусвету» або «Кодэкс светабудовы». У яго складзе тры ўдзельнікі. Заснавальнік калектыву Руслан Шайхітдзінаў, а вакалістка — яго дачка Адэль. Да стварэння Ay Yola яна разам з бацькам працавала ў праекце Musume, дзе выконвала песні на рускай і англійскай мовах. У 2019 годзе абодва ўдзельнічалі ў шоу «Песні» на ТНТ.

Трэці ўдзельнік — заслужаны артыст Башкартастана мультыінструменталіст Рынат Рамазанаў. Ён іграе на кураі (доўгай флейце) і выконвае частку вакальных партый.

Пра што песня

На працягу 10 месяцаў гурт працаваў над альбомам «Урал-Батыр», натхнёным аднайменным башкірскім эпасам. Рэлізы выходзілі паступова, як эпізоды серыяла. Першы трэк, «Batyr» («Волат»), з'явіўся 21 лютага. «Homay» — другая кампазіцыя альбома, і менавіта яна стала віруснай. Трэцяя песня, «Ugez» («Бык»), выйшла 4 красавіка.

Песня «Homay» распавядае пра гераіню эпасу — дзяўчыну Хумай, якая можа ператварацца ў лебедзя. Яна — дачка сонца і ўладара нябесных птушак Самрау, захавальніца чароўнага мяча і каня Акбузата, пасля — паплечніца і жонка волата Урала.

Менавіта Хумай дорыць Уралу меч і каня, паказвае шлях да крыніцы жывой вады. У фінале эпасу Урал, смяротна паранены, знаходзіць крыніцу, але адмаўляецца піць і ахвяруе яе дзеля выратавання чалавецтва. Пасля яго смерці Хумай ператвараецца ў лебедзя назаўжды.

У песні Хумай адлюстроўваецца як птушка шчасця, якая не бярэ шлюб з чужынцамі і застаецца вернай традыцыям сваёй зямлі. У тэксце праводзіцца паралель паміж Хумай і сучаснымі башкірскімі дзяўчатамі, якіх называюць «зорачкамі Хумай». У фальклоры яна лічыцца заступніцай жанчын і дзяцей.

Чаму песня стала такой папулярнай — пытанне адкрытае. Некаторыя эксперты мяркуюць, што адыгралі ролю алгарытмы стрымінгавых платформ. Іншыя — што прычына ва ўніверсальнасці вобразу гераіні эпасу, які ў розных інтэрпрэтацыях існуе ў іранскай і арабскай міфалогіі, а таксама ў арабізаванай міфалогіі народаў Сярэдняй Азіі. Найбольш вядомы вобраз — птушка-фенікс.

Вакол чаго дыскусія

З'яўленне песні на вяршыні ўкраінскага чарта Apple Music выклікала бурную рэакцыю ў сацсетках.

Асабліва — пасля таго, як стала вядома, што ўдзельнік гурта Рынат Рамазанаў збіраў сродкі для патрэб расійскай арміі, а яго брат з лістапада 2023 года прымае ўдзел у вайне супраць Украіны.

Цікава, што расійскія Z-блогеры і шавіністы раскрытыкавалі Ay Yola за выкарыстанне нярускага этнічнага матыву і башкірскай мовы, абвінаваціўшы групу ва ўтоеным сепаратызме. У той жа час некаторыя башкіры папракаюць салістку ў рускім акцэнте, лічачы яе выкананне недастаткова аўтэнтычным.

На фоне шуміхі гурт імкнецца манетызаваць поспех. Ён пачаў выступаць на карпаратыўных мерапрыемствах, просячы за адзін кароткі выступ каля 8,5-9 тысяч даляраў.

Каментары2

  • Слухаю падабаецца
    08.04.2025
    Свабоду Башкартастану! Свабоду Марый-Эл! Свабоду Эрзя-Мастар!
  • Вкусы запахов туалета
    09.04.2025
    Это г слушают миллионы? Этот мир отупел. Очередное низкопробное говно стало хитом. Девочка красивая, спору нет. Но песня - обыкновенный трехнотный прыг-прыг для пивасика.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць