Грамадства

Новы мінскі мікрараён сёлета будаваць не пачнуць

Раней паведамлялася, што ў Партызанскім раёне Мінска, на самым усходзе сталіцы, запланавана будаўніцтва новага мікрараёна Зялёны Бор — адразу за тэрыторыяй жылой забудовы Калодзішчы-2. У інвестыцыйнай праграме Мінска знайшліся даныя з планаваным аб'ёмам інвестыцый на будоўлю.

Фота ілюстрацыйнае

Усяго там мяркуецца ўзвесці каля 4,4 мільёна квадратных метраў жылля. На першым этапе плануецца будаўніцтва шматкватэрнай жылой забудовы на 952 тысячы квадратных метраў.

Насельніцтва мікрараёна складзе 36,5 тысяч чалавек. Пры рэалізацыі 2-га этапа насельніцтва можа павялічыцца да запланаваных 105 тысяч чалавек (104 тысячы — у шматкватэрных дамах, 1 тысяча — у сядзібным фондзе).

На 2025 год сумы былі прадугледжаныя нязначныя і, хутчэй за ўсё, яны ўключаюць толькі праектныя работы. Цяпер стала вядома, што ў гэтым годзе будаўніцтва дакладна не пачнецца, піша Blizko.by.

Самай ранняй датай, калі да будаўніцтва могуць усё ж прыступіць, называецца 2026 год. Пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» расказаў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Мікалай Палякоў, заўважыў сайт Kolodischi.info:

«Цяпер праектуецца транспартна-інжынерная інфраструктура да першага квартала будаўніцтва. Мы спадзяемся, што ў наступным годзе выйдзем на пляцоўку ў рамках будаўніцтва транспартна-інжынернай інфраструктуры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава2

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу2

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца3

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво13

Гомельскі сенатар хацеў пагрэцца ў прамянях «Вялікай Перамогі», але яўна перагнуў з самапіярам ФОТАФАКТ21

У Ватыкане абралі новага Папу6

Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі21

Беларусам прапануюць дзіўную падпрацоўку за 1000 рублёў у дзень3

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава2

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць