Нерухомасць55

Каля новай станцыі метро хочуць знесці прыватны сектар і двухпавярхоўкі. Мінчан клічуць на абмеркаванне

Ціхі сусед Мінск-Свету — двухпавярховы мікрараён на вуліцы Сярова — хутка моцна зменіцца. Непадалёк ад новай станцыі метро «Немаршанскі сад» з'явяцца шматкватэрныя дамы, дзіцячы садок, крамы і скверы. А вось уся малапавярховая забудова і прыватныя дамы пойдуць пад знос. Цяпер будучыня тэрыторыі абмяркоўваецца ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Да ўдзелу ў грамадскім абмеркаванні запрашаюць усіх ахвочых. Realt паглядзеў абноўлены план і прагуляўся па кварталах з двухпавярхоўкамі.

Мікрараён у наваколлях вуліцы Сярова пачаў актыўна расці ў 50-х гадах, калі тут сталі будаваць жылыя дамы для работнікаў завода «Керамін» (у савецкі час — Мінскі камбінат будаўнічых матэрыялаў). Сёння гэта забудова часткова састарэлая і мае патрэбу ў пераменах. Горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах Асаналіева — чыгунка — мяжа вытворчай зоны распрацавала УП «Мінскграда».

Зараз на плошчы 57 гектараў мірна суседнічаюць прыватныя дамы, упадабаныя многімі мінчанамі атмасферныя двухпавярхоўкі, а таксама пазнейшая забудова — пяціпавярховыя і дзевяціпавярховыя дамы.

Акрамя жылых дамоў рознай паверхавасці, у мікрараёне размешчаны дзве школы (звычайная і музычная), паліклініка, храм, невялікія крамкі і некалькі вытворчых аб'ектаў.

Паводле абноўленага плану, горадабудаўнікі прапануюць адправіць пад знос практычна ўсю малапавярховую забудову на вуліцах Сярова, Любанскай, Жлобінскай і Пірагова. Менавіта тут зараз засяроджана найбольшаю колькасць 2-3-павярховых дамоў 50-х гадоў пабудовы. Працэс адсялення і зносу ўжо пачаўся.

Па плане на месцы двухпавярховак вырастуць шматкватэрныя дамы з аб'ектамі бытавога абслугоўвання. У выніку трансфармацыі жыллёвы фонд мікрараёна да 2030 года павялічыцца на 1064 кватэры.

На першым этапе плануецца знесці ўсяго 3 дамы, а да 2030 года — астатнія 33. Такім чынам, прыватных дамоў у мікрараёне не застанецца.

Сёння вулачкі прыватнага сектара (гэта — Пірагова і прылеглыя да яе завулкі) занятыя вельмі разнастайнымі пабудовамі. Тут сустракаюцца і класічныя пасляваенныя дамы, і замкі з 90-х, і сучасныя катэджы.

Акрамя вялікай колькасці шматпавярховых жылых дамоў, на Сярова збіраюцца ўзвесці дзіцячы садок на 230 месцаў. Дашкольная ўстанова з'явіцца ў глыбіні вуліцы Пухавіцкай — на месцы двух жылых малапавярховак з адрынамі. Таксама ў раёне пабудуюць грамадскія цэнтры і аб'екты абслугоўвання насельніцтва.

Добраўпарадкаваныя зялёныя зоны плануецца арганізаваць на працягу вуліцы Пухавіцкай (побач з дзвюма школамі), а таксама непадалёк ад дыспетчарскай станцыі Сярова.

Каб будучым жыхарам мікрараёна было дзе пакінуць машыну, у розных кутках Сярова плануецца ўзвесці некалькі аўтамабільных стаянак і паркінгаў. Самая вялікая з парковак (на 500 месцаў) размесціцца бліжэй да чыгункі на Пірагова.

У выніку ўсіх змен да 2030 года ціхі куток Мінска можа кардынальна змяніцца. Жыллёвы фонд мікрараёна Сярова павялічыцца да 290 тысяч квадратаў, а насельніцтва мікрараёна вырасце да 12 тысяч чалавек.

Грамадскае абмеркаванне праекту будзе праходзіць з 26 сакавіка па 9 красавіка. Разгледзець план можна на афіцыйным сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, а таксама ў фае гэтай установы. Заўвагі і прапановы з паметкай «Грамадскія абмеркаванні» чакаюць па адрасе: 220 039, Мінск, Чкалава, 6 (электронная пошта: [email protected]) да 9 красавіка.

Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры галоўным архітэктары горада Мінска пасля разгляду заўваг і прапаноў, што паступілі.

Каментары5

  • Žvir
    27.03.2025
    Nidzie ū bylym CCCP nie bylo takoha hvaltu nad pryvatnikam. U krainach Baltyi kvartaly pryvatnaj zabudovy abychodzili, i jany dasiuļ susiedztvujuc` z šmatpaviarchovaj zabudovaj, nikomu nie zaminajuc`. Tut ža ūsio addali va ūladaraņnie mafii, a čalavieka - cieraz kaliena...
  • І я быў там
    27.03.2025
    Вельмі мілы, класны раёнчык. Паспрабавалі б гэтыя "трампы" так задэвелапіць ціхія раёнчыкі Вільні - нават блізка не падпусцілі б. Шклоўскія парадкі ў горадзе. На чорта нам столькі шклоўскіх перасяленцаў, якія ў сваіх раёнах "скапілі" на "кварцірку". Увесь шарм горада забіваюць.
  • бабруйчанін
    27.03.2025
    Перекананы .." планы да2030" застануцца планамі .Запрашаюць да дыскусіі дыскутуйце чым больш тым лепш...

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць