У Мінску ў жанчыны загарэліся валасы, дапамогу аказвалі ратавальнікі і медыкі, паведамляе МНС.
У аўторак а 17:55 у МНС паступіла паведамленне пра выпадак, што здарыўся ў гаспадыні кватэры па адрасе бульвар Шаўчэнкі, 12.
Пасля агляду работнікамі хуткай дапамогі грамадзянка была шпіталізаваная з дыягназам: тэрмічны апёк полымем галавы, правай кісці 1—3 ступеняў (3%).
Прычына пажару высвятляецца.
Каментары