Грамадства66

З Мінска ў Гродна замест маршрутак будуць ездзіць кітайскія аўтобусы

З 21 красавіка на рэгулярнай аснове на маршруце «Гродна — Мінск» пачнуць курсіраваць новыя сучасныя аўтобусы. Тэставанне паказала іх эфектыўнасць, там цяпер у раскладзе будзе больш за 40 рэйсаў штодня, паведаміла Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў (МАП).

На маршруце будуць працаваць аўтобусы розных перавозчыкаў з Гродна і Мінска — усе яны ўваходзяць у Міжрэгіянальную асацыяцыю перавозчыкаў.

Кітайскія аўтобусы Zhong Tong набылі напрыканцы 2024 — пачатку 2025 года спецыяльна для гэтага папулярнага маршруту. Усяго будзе працаваць 10 аўтобусаў, а агульны аб’ём інвестыцый склаў 1,5 мільёна долараў.

Перавагі аўтобусаў перад маршруткамі, як сцвярджае МАП — гэта камфорт і бяспека: зручныя сядзенні з рамянямі бяспекі, індывідуальныя USB-разеткі, кандыцыянеры, вялікія багажныя адсекі. Да таго ж аўтобусы лепш абараняюць у выпадку надзвычайных сітуацый.

Яшчэ адна перавага — умяшчальнасць. Аўтобус можа перавозіць больш за 40 пасажыраў (маршрутка — каля 15), што асабліва важна ў пікавыя гадзіны і святы.

Па часе аўтобусы нібыта прайграваць маршруткам не будуць — ад цэнтра Гродна да вакзала ў Мінску шлях займае 3 гадзіны 50 хвілін. Першая ранішняя выправа з Гродна — у 2:00, прыбыццё ў Мінск — у 5:50. Апошні рэйс у Гродна адпраўляецца з Мінска ў 23:50. У пікавыя часы аўтобусы ходзяць кожныя паўгадзіны.

Цану на квіткі абяцаюць не мяняць — яна застаецца 35 рублёў. Больш за тое, праз аператара Atlas дзейнічае дынамічнае цэнаўтварэнне: білеты на менш запатрабаваныя рэйсы або пры раннім браніраванні можна набыць за 30—31 рубель.

Аўтобусы ўпрыгожваюць спецыяльнымі ліўрэямі з нацыянальнымі і рэгіянальнымі матывамі: на бартах намаляваныя замкі Гродна, драмтэатр, Нацыянальная бібліятэка, «Вароты Мінска», зубр і васількі.

Што да маршрутак, то яны застаюцца па-ранейшаму актуальнымі, але не на гродзенскім напрамку, а на некаторых іншых, дзе яны больш эканамічныя. 

Першыя аўтобусы Zhong Tong з’явіліся на маршруце Гродна-Мінск у снежні 2024 года, нагадвае ў сувязі з гэтай навіной выданне Hrodna.life. Некаторыя гродзенцы, якія паспелі праехацца на новым транспарце, аднак, засталіся незадаволенымі, хоць увогуле думкі падзялілася. Адныя адзначалі, што кітайскія аўтобусы цесныя і некамфортныя, а іншыя ўзрадаваліся наяўнасці разетак і большай бяспецы, у параўнанні з маршруткамі.

Каментары6

  • Швондер
    17.04.2025
    Это какой-то... позор.
  • захапленне
    18.04.2025
    Касінер, пры гэтым, што толькі што пабудаваны цэлы аўтобусны завод!
  • Kub
    18.04.2025
    "Большая бяспека" кітайскага абсталявання -рэч уяўная...

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць