Каханне і сэкс2020

Пара хоча сабраць 10 тысяч даляраў з падпісчыкаў у інстаграме на вяселле мары

Новы трэнд у сацыяльных сетках: беларусы просяць падпісчыкаў у інстаграме дарыць ім грашовыя пераводы на дзень нараджэння. А адна пара нават спрабуе сабраць на ўласнае вяселле 10 тысяч даляраў. Паглядзелі, колькі ж пералічваюць у такіх выпадках.

Пара блогераў, якая збірае на вяселле. Фота: сацсеткі

Для некаторых беларускіх блогераў ужо стала звычайнай з'явай намякаць, што яны чакаюць грашовыя падарункі да нейкай важнай для іх даты.

Напрыклад, блогерка (а ў мінулым сэкс-коўч) Алена Мелавацкая, святкуючы вяселле на Паўночным Кіпры, вырашыла збіраць грошы на «хлопчыка-дзяўчынку» не толькі афлайн, але і анлайн: любая падпісчыца Алены магла перавесці некаторую суму за той ці іншы варыянт (SMM-спецыялістка рэгулярна публікавала спасылкі на аплату ў сторыс). Вынікі грашовага галасавання ў анлайне атрымаліся такія: 4750 рублёў пералічылі на дзяўчынку і 2190 рублёў — на хлопчыка.

Не заўсёды такія прапановы паступаюць ад блогераў, якія маюць шматтысячную аўдыторыю — на эксперымент часам вырашаюцца і людзі з некалькімі тысячамі падпісчыкаў. Колькі ж рэальна атрымаць у такім выпадку?

Нядаўна адна з беларускіх блогерак, якая жыве ў раённым цэнтры і мае каля 4 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, напісала ў сторыс: «Гэта эксперымент для тых, хто хоча мяне павіншаваць. Гэта будзе падарунак ад вас. Напрыканцы дня я пакажу, якая сума назбіралася і што можна на яе набыць». Дзяўчына падкрэсліла, што можна даслаць нават 1 рубель. А атрымаўшы першыя два пераводы грошай, дадала яшчэ і рэквізіты карткі, на якую можна пералічваць грошы з любога месца свету.

Увечары блогерка распавяла, што атрымала ў падарунак каля 220 рублёў. На гэтыя грошы яна набыла срэбны бранзалет.

Але адна беларуска пайшла яшчэ далей і вырашыла сабраць грошы на шыкоўнае вяселле, да якога засталося каля двух месяцаў. Аліна і Яўген маюць у інстаграме агулам каля 19 тысяч падпісчыкаў. Пара таксама вядзе невялікі бізнэс — трымае фотастудыю і шоўрум вячэрніх сукенак.

Закаханыя пачалі планаваць вяселле ў 2022 годзе — за 10 месяцаў да запланаванай даты свята. Яны глядзелі шыкоўныя пляцоўкі для правядзення вяселля, абіралі фатографа, а нявеста рашала, якую сукенку сабе пашыць. Хутка стала зразумела, што на гэта патрэбна прыкладна два вагоны грошай, якіх маладыя людзі не мелі, але спадзяваліся назапасіць. Але ж не атрымалася, і вяселле прыйшлося адкласці на жнівень 2024 года.

У нейкі момант Яўген спрабаваў пераканаць каханую, што лепей паехаць на паўгода жыць на Балі, а ад пафаснага свята адмовіцца. Нявеста ж катэгарычна адмовілася. Яе галоўны аргумент быў такі: на водпуск яны яшчэ паспеюць зарабіць, а вяселле раз у жыцці.

Сёлета ў красавіку Аліна зноў пачала запісваць сумныя сторыс: «Праз чатыры месяцы ў нас вяселле, а ў скарбонцы 26 даляраў. Кожны раз мы залазім у скарбонку, каб то студыю аплаціць, то рэкламу, то яшчэ нешта. І здаецца, што заробкі быццам не маленькія, але пры гэтым не атрымліваецца адкласці ад слова зусім. Як людзі на кватэры збіраюць, у мяне ўвогуле ў галаве не ўкладаецца».

Аліна прызналася, што праз гэта ў іх пары было нямала сварак і нервовых зрываў. І вось нарэшце за 73 дні да вяселля пара прыдумала, адкуль узяць на яго фінансы. Яны запісалі відэа, у якім папрасілі ўсіх неабыякавых людзей паўдзельнічаць у аплаце свята. Нават асобную картку завялі спецыяльна для тэрміновага збору.

«Вы толькі ўявіце, калі 10 тысяч чалавек дашле нам усяго па 1 даляры. Тады мы зможам лёгка здзейсніць сваю мару. А калі больш… Уявіце, які гэта круты эксперымент — паглядзець, якое вяселле можна зрабіць дзякуючы падпісчыкам», — з энтузіязмам кажа Аліна ў рылсе.

Відэа завірусілася ў інстаграме і выклікала хвалю хэйту. Не ўсе зразумелі, як можна тэрмінова збіраць грошы на вяселле, калі існуе шмат збораў на лячэнне дзяцей. Але ж першы дзень эксперыменту паказаў, што ідэя Аліны і Яўгена небезнадзейная — ім заданацілі 162 рублі.

Пара была прыемна ўражана і падзякавала хэйтарам, якія сваімі абуранымі каментарыямі дапамаглі прасунуць відэа.

Каментары20

  • Пакаленню пустых блогераў і іх фоловерам прысвячаецца
    03.06.2024
    У краіне столькі хворых дзяцей, якім патрэбна дапамога, інвалідаў, тысячы палітвяўняў і іх сем’і, якіх катуюць. А гэтым пустышкам збіраюць на вяселле. Хай крыдыт бяруць. Праз год развядуцца, а крыдыт застанецца ім на памяць.
  • нявеста азаронка
    03.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    03.06.2024
    В прошлом секс-коуч после первой брачной ночи вынесет на всеобщее обозрение простыню?

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць