Эканоміка66

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі

Былы старшыня ліквідаванага ўладамі аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка апублікаваў у тыктоку зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Нагода — дзяржаўная рэгуліроўка цэн, якая робіць стратным бізнэс.

Былы лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка асцярожна, але публічна выступіў супраць зарэгуляванасці цэн, якая руйнуе бізнэсы і якую Лукашэнка лічыць пошукам формулы «справядлівай цаны». 

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, я да вас звяртаюся па пытанні цэнавага рэгулявання. Я вельмі добра разумею, што даводзіцца сутыкацца з многімі выклікамі, як у эканоміцы, так і ў палітыцы.

Калі быў прыняты закон аб таксі, я актыўна заклікаў стаць на бок закона і падтрымаць ваша рашэнне, якое прынялі ў рамках указа.

Але цяпер я б хацеў заклікаць вас яшчэ раз звярнуць увагу на рашэнне ўрада з нагоды рэгулявання цэн і ўсё ж такі яшчэ раз прапрацаваць пералік тавараў, на якія неабходна рэгуляванне. І ў нашым выпадку ён патрабуе карэкціроўкі.

І многія рэчы адтуль трэба прыбіраць. Сустракайцеся з прадпрымальнікамі, дайце даручэнні, каб прапрацавалі гэтае пытанне і вам людзі будуць вельмі ўдзячныя», — сказаў Шумчанка.

На нарадзе 28 лютага Лукашэнка даручыў выпрацаваць аптымальнае рашэнне як па формуле справядлівай цаны, так і па сістэме кантролю і кіравання цэнамі. 

3 красавіка была апублікавана чарговая пастанова ўрада, якой карэкціруецца сістэма рэгулявання цэн, уведзеная ў 2022 годзе.

Пастановай сярод іншага скарочаны пералік тавараў, цэны на якія рэгулююцца. Цэны будуць рэгулявацца на 211 таварных пазіцый, а не 331, як раней. Але, як вынікае, прадпрымальнікі лічаць гэта недастатковым. 

Анатоль Шумчанка — былы старшыня ліквідаванага Вярхоўным судом рэспубліканскага аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва». 

У 2022 годзе Шумчанка затрымліваўся за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чым ён займаўся ў апошнія гады, невядома. Улетку 2023 года Шумчанка расказваў, што яго не ўзялі нават кіроўцам на «хуткую».

У гэтым годзе ён узначаліў выбарчы штаб лукашэнкаўскага спойлера на прэзідэнцкіх выбарах — Ганны Канапацкай.

Каментары6

  • Ой
    10.04.2025
    Вы для лукашенко никто. Будто много раз он встречался с предпринимателями? Тем более за ваши налоги он не раз вас оскорблял, а вы «уважаемый». Может снизойдет и 2 позиции уберут, счастье какое
  • даведка
    10.04.2025
    Конкуренцию нужно развивать, а не прикорытный бизнес и регулирование цен, в результате которого цены на всё один хрен растут дикими темпами, а крупные сети вроде «Евроторг» и «Санта» в это время умудрились извлечь сверхприбыль.
  • М-да
    10.04.2025
    Ну якая эканоміка зараз, які Шумчанка, які Чалы. Эканоміка прасядае - маскалі падкінуць міллярдзік. За што падкінуць? Вось на гэта і трэба зважаць: за тое, што мы знішчаем сваю гістарычную памяць і становімся рускімі. Вось гэтага барыга Шумчанка не разумее ні ў зуб нагой. Толькі трохі актыўны па прыродзе, а так такі ж чаркашкварачнік.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць