Меркаванні3030

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі

У гэтай новай рэальнасці Мінску жыццёва трэба нармалізаваць адносіны з ЕС, піша Мікола Бугай.

Уладзімір Макей быў архітэктарам мінулых нармалізацый адносін Беларусі з ЕС. Архіўнае фота: Наша Ніва

Трамп паўтарае, што яму трэба Грэнландыя «для нацыянальнай бяспекі».

Як да болю гэта нагадвае аргументы Сталіна ў адносінах да Фінляндыі, Гітлера — да Польшчы ў 1939-м. І Пуціна — адносна Украіны.

Расія пачала гэта першай. Зараза распаўсюджваецца. Калі так пойдзе далей, свет чакаюць войны, і войны, і войны. Ахвотных стаць great again шмат, як толькі знікае базавы прынцып: межаў не мяняць.

У той самай Расіі не раз гаварылі, што «для бяспекі» ім трэба не толькі Данбас, але і ўся Украіна, і Балтыя, і Беларусь.

Пытанне выжывання для нашага народа — як забяспечыць страхоўку ад гэтага.

Украіна пасля змены палітыкі ЗША паскорыла збліжэнне з Еўрасаюзам і цяпер абапіраецца ў змаганні за захаванне незалежнасці на дапамогу еўрапейскіх краін. Пераасэнсоўваюць сваё становішча і саюзы нават Канада, Аўстралія, Брытанія.

Для Беларусі сітуацыя найцяжэйшая, бо яе залежнасць ад Расіі за апошнія гады стала абсалютнай.

Між тым для Мінска ў гэтай сітуацыі напрошваецца тое самае, што адбывалася ў 2008 і 2014 пры Макею, — аднавіць баланс, нармалізаваць, максімальна магчыма, адносіны з Еўрасаюзам, каб мець альтэрнатывы Расіі і расійскім маршрутам, і мінімізаваць расійскую прапаганду ўнутры краіны.

Ці здольны на гэта цяперашні Лукашэнка? Калі здольны, то мы зараз пабачым з яго боку некалькі простых крокаў. Калі не — Беларусь чакаюць кепскія часы.

Каментары30

  • уточните
    18.01.2026
    Бугаю надо было спросить Поздняка, о том, способен ли лукашенко на простые (жаль не перечислили какие и сколько) шаги для сближения с Европой.
    Поздняк выдал опус о Тихановской, которая заталкивает Беларусь в Россию с помощью Германии !
    Тогда, к кому, надо делать простые шаги ???
    В Германии (Европе) враги, в России враги !
    Но, залп Бугая и Поздняка очень синхронен, и показывает, что простые шаги по нормализации с Еропой, ради сохранения Беларуси, - снятие старых санкции с скотного двора лукашенко и не введение новых санкции на скотный двор лукашенко, но, какие, простые шаги должен сделать скотный двор лукашенко ???, об этом, ни Поздняк, ни Бугай не пишут заразы !
  • А, я дагадаўся
    18.01.2026
    "Баланс" гэта калі лукашэнка выпускае палітзняволеных, а Еўропа здымае санкцыі, каб расея магла спакойна купляць кампаненты для шахедаў з Еўропы. Гэта называецца баланс. Цудоўна. Добра што хоч у Статкевіча хапіла сумлення, зразумеўшы у якую гульню ён патрапіў, на годны ўчынак.
  • Адкуль гэта?
    18.01.2026
    уточните, не першы раз сустракаюся, што расейскаоўныя пішуць ПозДняк, замест Позняк. У арыгінале па-беларуску Пазняк. Адкуль гэта Д устаўляеце?

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць