Грамадства2929

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі

Гісторыяй, якая адбылася каля дзвярэй памяшкання, куды варшаўскія беларусы па суботах водзяць сваіх дзяцей на тэатральны гурток, падзяліўся ў фэйсбуку журналіст Ігар Кулей.

Фота: facebook.com/igor.kuley

Заняткі ў тэатральным гуртку адбываюцца ў самым цэнтры горада на вялікай плошчы. Сёння арганізатары гуртка нешта запазніліся і своечасова не адчынілі дзверы, таму бацькам з дзецьмі давялося крыху пачакаць.

Каля дзвярэй стаяла некалькі бацькоў з дзецьмі, і адзін з беларусаў запытаў у Ігара, ці ведае ён жанчыну, якая стаяла непадалёк ад групы і ўсіх фатаграфавала. А калі той сказаў, што не, то мужчына параіў яму быць асцярожным.

«Я стаў назіраць. Сярэдняга росту, апранутая ў някідкія колеры, на галаву нацягнуты капюшон. У левай руцэ папяровая торбачка з нейкім печывам, якое яна пад’ядала. У правай руцэ тэлефон, які яна раз пораз кіравала на нас. А калі падыходзіў наступны дарослы з дзіцём, яшчэ здалёк, як бы выпадкова, кіравала апарат і ў іх бок. Яна добра ведала, як рабіць здымкі прыхавана, трымаючы камеру на ўзроўні поясу, а пазней падымала да вачэй і правярала, ці здымак атрымаўся», — апісвае сітуацыю Кулей.

Фота: facebook.com/igor.kuley

Пасля таго ён вырашыў правесці тэст:

«Падышоў так, каб яна трапляла разам са мной у сэлфі-кадр і бачыла, што я здымаю. Яна рэзка развярнулася і схавала твар. Пасля гэтага адышла, стала значна далей ад нас, але працягнула кіраваць камеру ў бок новых беларусаў, якія падыходзілі пад дзверы з дзеткамі».

Калі Ігар падышоў да жанчыны і спытаў па-польску, што адбываецца, яна таксама па-польску без акцэнту адказала, што проста робіць сямейныя фота, і паспрабавала пайсці. Калі ж Кулей выклікаў паліцыю і яна гэта зразумела, то «яна кінулася праз чатырохпалосную дарогу і ўцякла».

Фота: facebook.com/igor.kuley

«Навошта ім гэтыя здымкі? Зламаць людзей псіхалагічна, стварыць уражанне, што нікому нельга давяраць, што вакол агентура. «Мы ўсё пра цябе ведаем, сёння ты быў на занятках са сваім сынам у блакітнай куртцы. У нас і там ёсць свае людзі, падумай пра маленькага сына, супрацоўнічай…», — выказвае сваю версію Ігар Кулей.

Каментары29

  • BOB
    17.01.2026
    Курва якая...
  • Участковы г. Варшава
    17.01.2026
    Перажываць трэба жадаючым вярнуцца, то не перажывайце, - гэта проста бацька хвалюецца як вы там!
  • злые языки
    17.01.2026
    Скотные дворы лукашенко и путина идут на всё.
    Тем более, что трамп одобряет скотные дворы, восхищается скотными дворами и не противодействует скотным дворам, а злые языки поговаривают, что вставляет палки, на уровне спецслужб Европы, в противодействии скотным дворам путина и лукашенко

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам17

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка1

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам17

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць