Спорт11

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў

Беларускі галкіпер хакейнага клуба «Філадэльфія Флаерз» Аляксей Коласаў страшэнна няўдала пачаў матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць клуба «Нью-Ёрк Рэйнджэрс». Ён выйшаў на лёд у стартавым складзе, але ўжо да дзявятай хвіліны першага перыяду прапусціў тры шайбы, прытым пасля ўсіх кідкоў суперніка, што ляцелі ў ягоныя вароты.

Аляксей Коласаў. Фота: phantomshockey.com

Пры гэтым усе тры шайбы ўляцелі ў вароты Коласава на працягу ўсяго 80 секундаў. Не дзіўна, што пасля такога пачатку трэнерскі штаб «Флаерз» прыняў рашэнне замяніць беларуса ў варотах — на лёд выйшаў швед Самуэль Эрсан.

На момант замены лік быў 3:1 на карысць «Рэйнджэрс». Сустрэча праходзіць у Філадэльфіі на арэне «Уэлс Фарга-цэнтр».

Коласаў стаў асноўным галкіперам каманды з-за траўмы чэха Даніэля Владаржа. У папярэднім матчы супраць «Пітсбурга» ён з’явіўся на лёдзе па ходзе гульні і адбіў 13 з 16 кідкоў.

Да гэтага матча ў бягучым сезоне НХЛ беларускі варатар згуляў у трох сустрэчах, не здабыў ніводнай перамогі, меў каэфіцыент надзейнасці 2,69 і працэнт адбітых кідкоў 88,6. У Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ) у яго актыве 19 матчаў, 9 перамог, каэфіцыент надзейнасці 2,54, працэнт адбітых кідкоў 90,8 і два «сухія» матчы.

Каментары1

  • Žvir
    17.01.2026
    Nia byŭ padrychtavany psychalahična. Paśla doŭhaj raspraktykoŭki.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць