Спорт11

У падаткавай перасцераглі ад продажу білетаў на хакейнае «Дынама»

На мінулым тыдні каля «Мінск-Арэны» выстраілася вялізная чарга. Беларусы палявалі на білеты на матчы «Дынама» супраць чалябінскага «Трактара», якія адбудуцца ў Мінску 16 і 18 красавіка.

Натоўп сабраўся яшчэ за некалькі гадзін да пачатку продажу — зразумела, білеты разабралі ў той жа дзень. А крыху пазней яны з’явіліся на адной з інтэрнэт-барахолак, піша Onliner.by.

Сітуацыю пракаментавалі ва ўпраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па г. Мінску:

— На фоне паспяховага выступлення ХК «Дынама-Мінск» у гэтым сезоне ўпраўленне настойліва папярэджвае спекулянтаў, што дзейнічаюць па-за межамі прававога поля: не варта нажывацца на радасці беларускіх балельшчыкаў. Мы патэлефануем у любы момант і «пагадзімся» на вашы 200 рублёў за білет. Але ўлічыце: сустрэча ў вызначаным месцы нічога добрага вам не прынясе — страціце і нервы, і час, і білеты.

Давядзецца потым апраўдвацца, як вы з сябрамі збіраліся паглядзець хакей разам, але з розных сектараў арэны, а ў выніку не змаглі. І тлумачыць, чаму аб’явы аб продажы размясцілі загадзя… Відаць, дар прадбачання падказаў, што пайсці не атрымаецца? А тое, што білет коштам 35 рублёў прадаеце за 200 — гэта кампенсацыя маральнай шкоды за тое, што не змаглі пайсці?

Ну а калі сапраўды так здарылася, што ў сумленнага чалавека не атрымліваецца схадзіць на мерапрыемства? Прадайце білет па намінале, і тады вы дакладна дасцьце нам зразумець, што ў вашых дзеяннях няма накіраванасці на атрыманне даходу.

А вось што кажа пра перапродаж білетаў юрыст па абароне правоў спажыўцоў Іван Райкевіч:

— Калі гэта сітуацыя, калі чалавек купіў білеты, але яны яму не спатрэбіліся, наўрад ці ў яго будуць праблемы, калі ён іх перапрадаў.

Аднак варта ўлічваць нюанс: калі чалавек сістэматычна набывае білеты і перапрадае іх па цане большай, чым купіў, то ёсць займаецца дзейнасцю, скіраванай на атрыманне прыбытку, то фактычна ён ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць. А незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць цягне адказнасць паводле артыкула 13.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Каментары1

  • ЗА Беларусь без барыг і па панятіям!
    15.04.2025
    Навошта шкадаваць дэгенератаў, якія дабраахвотна нясуць грошы дзяржаве, каб пазаўзець за мянтоўскі клуб?

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу1

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу1

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць