Спорт22

У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ. У разы даражэй

У сераду каля «Мінск-Арэны» выстраілася велізарная чарга. Беларусы палявалі на білеты на гульні «Дынама» супраць чалябінскага «Трактара», якія адбудуцца 16 і 18 красавіка ў Мінску. Сёння «Дынама» першы матч 1/4 фіналу Кубка Гагарына (плэй-оф КХЛ) правядзе ў гасцях.

Натоўп сабраўся яшчэ за некалькі гадзін да пачатку продажаў — вядома, білеты разабралі ў той жа дзень. А крыху пазней яны з’явіліся на адной з інтэрнэт-барахолак, піша Onliner.by.

У касах самы танны білет каштаваў 35 рублёў. Самы дарагі — 220. За пакет адпаведна ад 70 да 440 рублёў.

Чарга ў сераду па квіткі на Мінск-Арэну. Фота: Спорт Беларусі

Разброс цэн пры перапродажы вялікі, прадаюць як пакетам адразу на два матчы, так і паасобку. Мінімальны кошт — 70 рублёў за адзін матч. Але сустракаюцца варыянты і значна даражэйшыя. Так, адзін з прадаўцоў адразу прызнаецца: «Стаўлю цану Х2».

«Пачатковы кошт 220 р. (найлепшыя месцы на арэне). За адзін матч на аднаго чалавека. Мая цана X2 — 440 р. Магчыма пры асабістай сустрэчы. Білеты фізічныя (раздрукаваныя). Прычына продажу: не атрымаецца схадзіць у гэтыя дні».

А вось такой перапіскай менавіта з гэтым прадаўцом падзялілася карыстальніца Threads. Журналісты таксама спрабавалі «набыць» у яго білеты, але ён на сувязь не выйшаў.

Ёсць і такія аб'явы.

Але не ўсе гатовыя называць цану адразу. Некаторыя — толькі ў асабістай перапісцы. Гэта ж правіла тычыцца і назваў сектараў, і канкрэтных месцаў.

А вось што прадаўцы з «дагаворнай цаной» адказалі журналістам у асабістых паведамленнях:

Нямала і аб’яў з жаданнем выкупіць білеты. Шмат хто даволі эмацыйна просіць рабіць толькі адэкватныя прапановы «без дзікага накрутa» і «накруткі цаны ў 4 разы». Некаторыя пакупнікі адразу адзначаюць: падыдуць толькі фізічныя білеты з касы, не электронныя. Пры гэтым ёсць і прама супрацьлеглыя: «Куплю дорага!» або «Разгледжу любую прапанову».

Варта зазначыць, што ажыятаж выкліканы тым, што «Дынама» ўпершыню выйшла ў другі раўнд плэй-оф КХЛ. Таксама варта ўлічваць, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, беларускі спорт збольшага адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

Зборная па хакеі адхілена ад міжнародных спаборніцтваў і вымушана гуляць з камандамі Расіі і Казахстана, міжнародны баскетбол і гандбол пад банам, а футбольная зборная і клубы ў еўракубках вымушаныя хатнія паядынкі праводзіць на нейтральных палях у Сербіі, Венгрыі і Азербайджане.

Каментары2

  • Ordnung
    12.04.2025
    Усіх знайсці, білеты павярнуць у касы, барыг на нары.
  • Ой
    12.04.2025
    Ого сколько хатаскрайников кстати среди тех кто на митинги ходил тоже. Ни одна инициатива по игнорированию чего-либо этакий молчаливый протест/бойкот и не приживется с таким количеством безразличных

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць