У Беларусі некаторыя абітурыенты змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады
Тэрмін навучання на некаторых спецыяльнасцях у ВНУ скароцяць, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафадукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў БелТА.
«Для выпускнікоў каледжаў, якія паступаюць у ВНУ, з гэтага года па шэрагу спецыяльнасцей, іх каля 50, скарочаны тэрмін навучання да трох гадоў у завочнай форме», — распавёў Сяргей Пішчаў.
Гэта звязана з тым, каб не дубляваць праходжанне асобных дысцыплін, што былі на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, патлумачыў Пішчаў.
Выбраныя праграмы скарацілі да трох гадоў.
Але выпускнікі каледжаў з няпрофільнымі спецыяльнасцямі не змогуць паступіць у ВНУ на скарочаную форму навучання.
Каментары