Вайна

З пачатку лютага ў Беларусь заляцелі як мінімум тры расійскія дроны

Масавых залётаў расійскіх беспілотнікаў у Гомельскую вобласць, як гэта раней здаралася падчас атак на тэрыторыю Украіны, пакуль не назіраецца. Аднак колькасць такіх выпадкаў павялічылася. Да такой высновы прыйшло выданне «Флагшток» пасля аналізу ўкраінскіх маніторынгавых каналаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Суспільне Чернігів»

З пачатку лютага зафіксавана як мінімум тры такія залёты. Апошні адбыўся раніцай 7 лютага: у 06:49 канал «Рында маніторыць» паведаміў, што адзін дрон уляцеў у Гомельскую вобласць праз Чарнобыль. А ўжо ў 07:13 з’явілася інфармацыя, што беспілотнік ляціць з Беларусі ў бок Чарнобыля. Імаверна, гаворка ішла пра той самы апарат.

Днём раней, 6 лютага, у 03:01 той жа канал паведамляў, што расійскі дрон рухаецца з тэрыторыі Беларусі ў напрамку Оўруча. Пры гэтым пра дакладнае месца і час яго залёту ў Беларусь не паведамлялася.

Яшчэ раней, 5 лютага, паводле канала «еРадар» пара беспілотнікаў уляцела ў Беларусь, пасля чаго накіравалася ўздоўж мяжы ў бок Кіеўскай або Жытомірскай абласцей. Пра іх далейшы лёс інфармацыі няма.

Такім чынам, за першы тыдзень лютага адбылося не менш за тры залёты дронаў. У студзені было зафіксавана восем такіх выпадкаў. Для параўнання: у снежні 2025 года не было ніводнага пацверджанага факта перасячэння беларускай мяжы, а ў лістападзе зафіксавалі чатыры выпадкі.

Больш актыўнае выкарыстанне тэрыторыі Беларусі расійскімі дронамі супала з заявай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра нейтралізацыю часткі антэн у памежных раёнах Беларусі, якія, паводле яго слоў, спрыялі расійскім атакам. Ён адзначыў, што Расія доўгі час стварала паветраныя калідоры для ўдараў па ўкраінскай энергетыцы, у тым ліку з дапамогай дронаў, а тэхнічная падтрымка ажыццяўлялася праз абсталяванне на антэнах у Беларусі. Па словах Зяленскага, Украіна знайшла спосаб паўплываць на частку гэтай інфраструктуры, каб зменшыць маштабы атак.

Акрамя таго, павелічэнне колькасці залётаў супала з тым, што расійскія вайскоўцы страцілі доступ да сістэмы Starlink.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць