Здарэнні

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Каля дома №19 на вул. 50 год Кастрычніка ўжо каля трох тыдняў «радуе вока» гарачая крыніца. Жыхарка Смалявічаў абураецца: «Ніякіх работ не праводзіцца, проста праліў гарачай вады. Хто за гэта будзе плаціць і чаму не прымаюцца ніякія меры?»

У Смалявіцкім ЖКГ «Смалявіцкаму краю» патлумачылі, што на гэтым участку цепласеткі адбылася сур’ёзная аварыя: расколіна на трубаправодзе з гарачай вадой, якая выкарыстоўваецца для ацяплення.

Нягледзячы на раскопку і ўстаноўку рамонтнага хамута цалкам спыніць уцечку не ўдалося. Хамут прапускае ваду, што патрабуе больш капітальнага рамонту.

Ключавой прычынай пераносу работ сталі нізкія тэмпературы. Зараз камунальнікі выкарыстоўваюць часовы хамут, які дазваляе сістэме працаваць, хоць і з дэфектам.

«Каб не адключаць людзей ад ацяплення і гарачай вады, мы цяпер рамонт не праводзім», — адзначылі ў ЖКГ.

Логіка дзеянняў службаў наступная: для ліквідацыі расколіны неабходна цалкам адключыць і зліць участак цеплатрасы. Рабіць гэта ў маразы вельмі рызыкоўна — пяць дамоў і школа могуць хутка астыць, што прывядзе да магчымых надзвычайных сітуацый (размарожванне ўнутраных сістэм, рэзкае паніжэнне тэмпературы ў памяшканнях).

Таму прынята рашэнне дачакацца пацяплення — тады адключэнне цяпла будзе менш небяспечным для жыхароў, і рамонт можна будзе правесці з мінімальнымі наступствамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць