У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт
Жыхар адной з вёсак Салігорскага раёна настолькі раззлаваўся на кепскую якасць інтэрнэт-сувязі, што пагражаў узарваць адпаведную вежу. Прытым зрабіў гэта двойчы, і двойчы яго за гэта судзілі, піша Blizko.by.

Першы выпадак адбыўся ў студзені 2025 года падчас навагодніх святаў: мужчына выпіў амаль бутэльку гарэлкі, успомніў пра праблемы з мабільным інтэрнэтам, патэлефанаваў у службу падтрымкі, але там яму не дапамаглі.
Пасля таго, раззлаваны, мужчына вылаяўся і прыгразіў, што ўзарве інтэрнэт-вежу. За гэта суд прыгаварыў яго да года хатняй хіміі.
Пасля таго чалавек памяняў аператара, але гісторыя на гэтым не скончылася.
У верасні таго ж года ўжо новы аператар атрымаў званок з падобнай пагрозай. Інфармацыю перадалі ў міліцыю, дзе высветлілі, што «мінёрам» зноў быў той жа чалавек, ужо судзімы за аналагічнае парушэнне.
На мужчыну завялі новую крымінальную справу. Цяпер яму пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
Каментары
Мой выпадак. I я не жартую!
Спачатку Белтэлекам задарма i прынудзiцельна!!! правёу оптавалакно у нашы кватэры (оптавалакно + 15wi-fi). Ён нават не пытау хачу я гэтага, цi не (дыктатура, блiн). Хуткасць была 3мбiт/c. Потым я сам перайшоу на 5мбiт/c. Ну, а потым пачауся самы "настоящы" "праiзвол". Тэлефанавала супрацоунiца Белтэлекама i паведамiла, што пераводзiць мяне на 100мбiт/c, прычым нiякiх маiх пратэстау катэгарычна не прыймала. I вось цяпер я у разгубленасцi. Як буду "адбiвацца" у наступны раз не ведаю. Хуткасцi 200мбiт/c i 500мбiт/c, якiя у iх ёсць, мне катэгарычна не патрэбны.
Мая мацi жыве у вёсцы. Оптавалакно (да 500мбiт/c) у кожным доме.
P.S. А для хуткасцi 20–50 Мбит/с з вышкi патрэбна, каб на ёй стаяла абсталяванне 4G, а для 100мбiт/c - 5G. Чаму б гэтаму "танкiсту" не карыстацца оптавалакном?