Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае
На сустрэчы з журналістамі ў Берліне былая палітзняволеная Марыя Калеснікава адказала на вострыя светапоглядныя пытанні, ва ўхіленні ад адказу на якія яе разам з Віктарам Бабарыкам не раз абвінавачвалі, піша «Еўрарадыё».

«Крым адназначна ўкраінскі. Для мяне гэта заўсёды было дзіўнае пытанне, бо я яшчэ 12 гадоў таму на яго адказала для сябе», — сказала Калеснікава.
Гэтак жа адназначна яна адказала і на пытанне, хто вінаваты ў вайне:
«Пуцін напаў на Украіну. Бамбілі Кіеў. Я сама гэта бачыла ў навінах 24 лютага ў турме. Пуцін пачаў вайну, ён забівае людзей — і сваіх, і чужых людзей. Гэта абсалютна цынічна і недапушчальна».
Што да саўдзелу ў вайне Лукашэнкі, то Марыя адказала так:
«Усе ведаюць, што ў першыя дні расійскія вайскоўцы заходзілі ў тым ліку з боку Беларусі. Я лічу, што трэба было рабіць што заўгодна, каб гэтага пазбегнуць, каб гэтага не адбылося».
І Лукашэнка таго, што быў павінен, якраз не зрабіў:
«Казаць, што кіраўніцтва [краіны] не вінаватае — не, яно вінаватае. У тым, што цяпер Беларусь знаходзіцца ў такім стане і можа страціць суверэнітэт. І гэта ўсё наступства гэтага патурання, дазволу Пуціну дзейнічаць такім чынам на беларускай тэрыторыі».
Спявак Ap$ent: У адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 гадоў
Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні
Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»
І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?
Каментары
Маша,
1. Расея - вораг?
2. Якая мова павінна быць дзяржаўнай на Беларусі?
Гучыць прыгожа, але ж якія варыянты былі б у іншага прэзідэнта Беларусі? Што б рабіла Калеснікава, калі б яна была на месцы Лукі? Пытанне не тэарэтычнае, а практычнае.
Аматарам разумець свет паводле заяваў і загалоўкаў усе ўмовы выкананыя - і пра Крым, і Севярынец слоўца закінуў, і хто пачаў вайну, і хто памочнікам...
Ці сёння ўжо дагадзіла вам Калеснікава?
Ці яшчэ чаго не стае?
)))