Свет66

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хегсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт падзяліўся дэталямі ваеннай аперацыі ў Емене ў прыватным чаце Signal са сваёй жонкай, братам і асабістым адвакатам, піша газета The New York Times са спасылкай на чатыры крыніцы.

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Паводле сведчанняў крыніц выдання, міністр абароны ў сакавіку дзяліўся інфармацыяй пра будучыя авіяўдары ЗША па Емене ў прыватным чаце Signal, у які ўваходзілі яго жонка, брат і асабісты адвакат.

У паведамленнях былі, сярод іншага, графікі палётаў F/A-18 Hornet, прызначаных для атак на паўстанцаў-хусітаў. Асобныя падрабязнасці з гэтага ж плана аперацыі Хегсэт распаўсюдзіў і ў іншым чаце, выпадкова дадаўшы туды рэдактара The Atlantic.

Чат пад назвай «Defense | Team Huddle» быў створаны яшчэ да прызначэння Хегсэта на пасаду, але ён працягваў актыўна выкарыстоўваць яго і пасля, хаця чат быў зарэгістраваны на прыватны тэлефон замест службовага. Падчас падрыхтоўкі да аперацыі ў Емене ў ім з’явілася канфідэнцыйная інфармацыя, якой не павінны былі валодаць іншыя асобы.

Брат Хегсэта Філ і асабісты адвакат Цім Парлатару — працуюць у Пентагоне, аднак дачынення да ваенных аперацый супраць хусітаў не маюць. Жонка Хегсэта, былы прадзюсар Fox News, не з'яўляецца супрацоўніцай Пентагона, аднак суправаджала мужа на сустрэчах з замежнымі лідарамі. Яе ўдзел у двух сакрэтных пасяджэннях з ваеннымі прадстаўнікамі выклікаў абурэнне грамадскасці.

Эксперты ў галіне бяспекі мяркуюць, што нават згадка часу пачатку аперацыі і тыпу авіяцыі — гэта інфармацыя, якая з'яўляецца засакрэчанай і можа падвяргаць рызыцы жыцці амерыканскіх вайскоўцаў.

Інспекцыйная служба Пентагона ўжо абвясціла праверку выкарыстання неафіцыйных каналаў сувязі для перадачы службовай інфармацыі. У межах расследавання, якое пачалося па ініцыятыве сенацкага камітэта абароны, правяраецца адпаведнасць дзеянняў Хегсэта палітыцы бяспекі Пентагона.

Нягледзячы на ўсе абвінавачванні, Белы дом працягвае абараняць Хегсэта. Аднак дэмакраты ў Кангрэсе патрабуюць яго адстаўкі, называючы яго дзеянні пагрозай для жыцця салдат і нацыянальнай бяспекі.

Каментары6

  • политзек
    21.04.2025
    Команда профессионалов, а что вы хотели ..
  • John
    21.04.2025
    д.......б такі самы як сматрашчы
  • Квас
    21.04.2025
    Понабирают, конечно... разница с Хрениным в том, что тот вообще про сигнал не знает.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць