Паўночная Карэя з пачатку восені перакінула ў Расію 5000 вайскоўцаў-будаўнікоў для аказання дапамогі ў «аднаўленні інфраструктуры». Пра гэта са спасылкай на выведку Паўднёвай Карэі ў аўторак паведаміў член парламента краіны Лі Сон Гвон, перадае Euractiv.

«З верасня каля 5000 паўночнакарэйскіх будаўнічых войскаў паэтапна перакідваюцца ў Расію і, як чакаецца, будуць мабілізаваныя для аднаўлення інфраструктуры», — сказаў дэпутат.
Паводле яго словаў, паўднёвакарэйская выведка таксама выявіла «прыкметы» навучання і адбору персаналу ў рамках падрыхтоўкі «да дадатковага перакідвання войскаў».
Цяпер каля расійска-ўкраінскай мяжы, паводле ацэнак спецслужбаў, сканцэнтраваныя каля 10 000 паўночнакарэйскіх вайскоўчаў, сказаў Лі. Пры гэтым, паводле ацэнак Сеула, на вайне ва Украіне загінула прынамсі 600 паўночнакарэйскіх салдат, яшчэ тысячы атрымалі раненні, а на мінулым тыдні ў Пхеяньяне пачалі ўзводзіць мемарыял у гонар загінулых.
Каментары