Вайна5050

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў

Спачатку відэа выклалі расійскія Z-ваенкары, якія дапусцілі магчымасць таго, што ўкраінцы яго абвергнуць. Так і сталася.

«Жахлівыя кадры: Нацысты забіваюць мірных жыхароў, якія спрабуюць выратавацца з-пад Купянска» — пад такім загалоўкам учора ўвечары ў тэлеграм-канале «Аперацыя Z: ваенкоры Рускай Вясны» было размешчана відэа. На ім бачна, як па дарозе ідуць два чалавекі з сабакам.

Адзін з іх ідзе трохі наперадзе, ён трымае ў руцэ белы сцяг, які немагчыма не заўважыць. Побач бяжыць белы сабачка. Над імі лятае FPV-дрон, які ўрэшце падрывае і чалавека, і сабаку.

Затым пачынаюцца новыя кадры, на якіх другі чалавек стаіць на каленях і хрысціцца. У гэты момант дрон падрывае і яго.

Аўтары канала сцвярджаюць, што забойства адбылося ў Харкаўскай вобласці на выхадзе з населенага пункта Петрапаўлаўка, якая знаходзіцца на ўсход ад Купянска ў бок расійскіх пазіцый.

Паведамленне хутка разнеслася па іншых тэлеграм-каналах. Больш відэа было апублікавана ў канале «Рыбар». Праўда, як часта здараецца, інфармацыя стала патрохі змяняцца.

Так «Рыбар» адзначыў, што «Петрапаўлаўка — няправільнае месца здарэння», а аўтар тэлеграм-канала «Пазыўны Брус» напісаў, што трагедыя адбылася па дарозе з Круглякоўкі ў Бераставое ў Харкаўскай вобласці. Населеныя пункты знаходзяцца ў тыле расійскіх войскаў.

Адно з відэа з подпісам «бандэраўцы-дранаводы забілі бабулю» размясціў у сваім тэлеграм-канале Рыгор Азаронак.

Z-тэлеграм-каналы і СМІ пачалі прадказваць, што «праціўнік захоча ўсё перавярнуць дагары нагамі» і абвінаваціць у гэтым злачынстве расіян.

Сёння відэа ў сваім фэйсбуку размясціла аддзяленне камунікацыі 77‑й асобнай аэрамабільнай Наддняпранскай брыгады 7‑га корпуса Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

«На апублікаваных кадрах зафіксавана ваеннае злачынства арміі Расіі: 03.11.2025 года ў населеным пункце Круглякоўка Харкаўскай вобласці войскі Расіі здзейснілі ўдар беспілотнікам па грамадзянскіх жыхарах, якія рухаліся па дарозе пад белым сцягам», —

напісалі аўтары. Яны таксама адзначылі, што побач не было ніякіх ваенных аб'ектаў ці пазіцый. Удар быў нанесены наўмысна па мірных людзях.

«Расійскія акупанты наўмысна ўдарылі па грамадзянскіх, а потым самі знялі атаку, каб выкарыстоўваць кадры ў прапагандысцкіх матэрыялах і абвінаваціць Узброеныя сілы Украіны», — напісалі аўтары.

На гэта паведамленне пазней сталі спасылацца астатнія ўкраінскія СМІ.

Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі заявіў, што Расія здзейсніла цынічную аперацыю пад чужым сцягам і назвала паведамленне расіян фэйкам.

У сваю чаргу тэлеграм-канал Генеральнага пракурора Украіны паведаміў, што Харкаўская абласная пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце здзяйснення ваеннага злачынства, якое прывяло да гібелі людзей. 

Каментары50

  • а вы не ведалі што маскоўскай імперскай мовай ГУЛАГ, Курапаты, НКВД?
    05.11.2025
    і У Харкаве яны трапілі ў прыватны дзіцячы садок і што ? А калі гэтыя варвары дзейнічалі па іншаму ? цікава а нашы расейскамоўныя марылі пра балі , і францускія булкі, а вы не ведалі што маскоўскай імперскай мовай & культурай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, ахранака-НКВД, і г.д.? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць ці будзім далей за Шклоўскім Маісеям хадзіць па пустэчы , той та 40 гадаў вадзіў. мы сёння мы жывём даўжэй , таму Сашка & яго рэжым будзе нас год 80 вадзіць, не менш. Сёння пачнём ў хаце размаўляць роднай мовай, і заўтра будзе дэмакратыя, правы чалавека, без віз і г.д літаральна ЗАЎТРА.
  • Донецк
    05.11.2025
    я знаю, кто бил с 2014 года по мирным кварталам Донецка.
  • ПРАВДА
    05.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць