Спорт11

Былы трэнер мінскага «Дынама» пратрымаўся ў Малдове толькі два месяцы. Кажуць, яго неўпадабалі афрыканцы

Вадзім Скрыпчанка бясслаўна пакінуў «Шэрыф».

Вадзім Скрыпчанка. Фота: «Дынама» Мінск

Беларус Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ціраспальскага «Шэрыфа». Разам з ім з каманды пайшлі памочнікі Вячаслаў Герашчанка і Руслан Зубік.

Скрыпчанка прапрацаваў у «Шэрыфе» толькі два месяцы. Пад яго кіраўніцтвам мясцовы топ-клуб атрымаў чатыры перамогі і пацярпеў тры паразы ў чэмпіянаце Малдовы. І страціў лідарства ў табліцы.

Афіцыйна з трэнерам развіталіся паводле пагаднення бакоў, хоць кантракт быў разлічаны на два гады. Самому Скрыпчанку сказалі, што ўсё праз дрэнныя вынікі. Але рэальныя прычыны звальнення могуць быць іншымі, піша «Трыбуна».

Афрыканскія легіянеры «Шэрыфа» былі незадаволеныя тым, што Скрыпчанка рабіў упор на фізпадрыхтоўку і прымушаў цяжка працаваць на трэніроўках. Акрамя таго, у трэнера быў моўны бар'ер: Скрыпчанка гаворыць па-англійску, але не ведае французскай. Таму легіянеры скардзіліся на трэнера наверх.

Не падабаўся сілавы футбол беларуса і ўладальніку клуба, прыднястроўскаму алігарху Віктару Гушану. Хоць ён не мог не ведаць, які футбол прапаведуе Скрыпчанка. Паводле звестак выдання, Гушан знайшоў беларусу замену ў асобе спецыяліста з Іспаніі Рамона Кальдэрэ. І таму вырашыў трэнера звольніць.

Раннія звальненні для Скрыпчанкі — гэта справа, хутчэй, звыклая. Да мінскага «Дынама», якім ён кіраваў два з паловай гады, ён рэдка дзе затрымліваўся больш чым на год. Але два месяцы — гэта асабісты рэкорд.

Каментары1

  • Ион Друцэ
    05.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць