Свет33

На польска-ўкраінскай мяжы затрымалі беларуску з падробленымі штампамі

На польскім прапускным пункце Карчова, што на мяжы з Украінай у Падкарпацкім ваяводстве затрымалі грамадзянку Беларусі, у пашпарце якой выявілі падробленыя штампы аб перасячэнні мяжы, піша Памежная служба Польшчы. 

Фота: strazgraniczna.pl

Чатыры падробленыя штампы памежнага кантролю ў жанчыны нібыта пацвярджалі яе падарожжы праз паветраныя пункты пропуску ў Кракаве і Варшаве і адначасова легалізавалі яе пратэрмінаванае знаходжанне ў краіне.

Фота: strazgraniczna.pl

Пасля выяўлення гэтага факту беларусцы выставілі абвінавачанне ў выкарыстанні фальшывых дакументаў, якое яна прызнала і добраахвотна згадзілася на пакаранне — 6 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на адзін год. Пашпарт быў канфіскаваны як доказ у справе.

Каментары3

  • даведка
    28.04.2025
    А паспорт прикрытия за что...
  • Палякі як звычайна жорсткія
    28.04.2025
    Не зразумела якая была канчатковая мэта падробкі. Каб не трапіць ў рб канцлагер ці што.. Калі ездзіць на Ўкраіну здаецца не прастая беларуска бо звычайных людзей не пускаюць.
  • .
    28.04.2025
    Патрэбна тлумачальная брыгада:
    1. Як 4 штампы легалізуюць яе пратэрмінаванае знаходжанне ў краіне?
    Напрыклад, віза была на 90 дзён у год, яна знаходзілася даўжэй і штампы паказвалі нібыта часовы вылет з шэнгенскай зоны?

    2. Дзе і як яна будзе знаходзіцца, яшчэ і без пашпарта, гэты год да адбывання пакарання?
    Без пашпарта яе не ўпусцяць ва Украіну, а калі застаецца ў Польшчы, то на якіх умовах, калі тэрмін візы скончаны?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць