Грамадства1515

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні

У размове з Леанідам Судаленкам Васкрасенкі назваў тую ўмову, нібыта толькі пры выкананні якой Лукашэнка гатовы будзе выпусціць усіх палітвязняў. Папярэдні раз ён патрабаваў адкрыць паветраную прастору ў абмен на Бяляцкага, але Алесь на свабодзе і без гэтай саступкі. А яшчэ раней ён увогуле ўпэўнена прарочыў, што Бяляцкі, Бабарыка, Знак, Калеснікава і іншыя выйдуць на свабоду апошнімі — і ніяк іначай.

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот з відэа АНТ

Васкрасенскі выказаў задавальненне, што нібыта «ўсе тыя рэцэпты, на якія я намякаў, былі выкарыстаныя амерыканскім бокам, і яны прынеслі вынік». А цяпер, «значыць, трэба рухацца, каб былі вынікі па іншых небараках».

Глабальна, маўляў, паправіць нічога нельга, «пакуль ідзе вайна», але «давайце зараз зоймемся вызваленнем вашых пабрацімаў, якія і так з-за вас колькі гадоў сядзяць, з-за вашай абсалютна дурной пазіцыі».

Пасля таго ён прапанаваў

«варыянт, звязаны ўжо з прапрацоўкай кейса з азотнымі менавіта ўгнаеннямі. Хай гэта будзе амерыканскі трэйдар, які гэтым дурням-еўрапейцам у тры разы даражэй прадае».

Другім жа момантам назваў «зняцце санкцый з юрыдычных і фізічных асоб».

Пасля таго ж ён паабяцаў, што «можа, мы тады хутчэй да гэтага другога этапу, больш глабальнага, пяройдзем». Бо, маўляў, «стратэгія ўзаемадзеяння — яна лепшая, чым стратэгія ізаляцыянізму і эскалацыі. Каб узаемадзейнічаць, трэба мець зносіны».

Такім чынам, як падсумоўвае Юрый Васкрасенскі:

«Азотнае ўгнаенне і санкцыі ў дачыненні да фізікаў і юрыкаў. І гэтыя 1135 будуць у вас у Вільні».

Чаго вартыя гэтыя разважанні прапагандыста без ніякага рэальнага ўплыву на прыняцце хоць бы якіх рашэнняў, можна меркаваць з таго, наколькі спраўдзіліся прагнозы Васкрасенскага, выказаныя ім падчас папярэдніх размоў з Судаленкам. Так, 8 ліпеня 2025 года ён казаў сярод іншага: 

«Дайце плюшку. Адкрыйце неба для беларусаў. Дайце дазвол на правоз калію. […] Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць».

Як вядома, неба дагэтуль не адкрытае, і пытанне правозу калію праз тэрыторыю Літвы ці Латвіі таксама пакуль не вырашана. Але Алесь Бяляцкі і шэраг іншых ключавых палітвязняў з 13 снежня на волі.

Нягледзячы на тое, што яшчэ раней, 2 кастрычніка 2024 года, Васкрасенскі ўпэўнена прарочыў зусім іншае:

«Глядзіце, Бяляцкі і ўсе астатнія такога ж калібру — Бабарыка, Знак, Калеснікава… Зразумела, што тут фігура Бяляцкага самая магутная. Але для беларускай улады людзі такога калібру пойдуць у апошняй чарзе, у самай апошняй».

Каментары15

  • А чаго так?
    29.12.2025
    Санкцыі на карысць, юрык.
  • Ales'
    29.12.2025
    О, тэрарысты ўжо пачалі агучваць патрабаванні за закладнікаў.
  • Ну-ну
    29.12.2025
    Даволі лёгкі і хуткі гуглёж добра паказвае, што тройка лідэраў у пляне продажы ахвотных угнаеньняў краінам ЭЗ – гэта рашка, Эгіпет і Альжыр. Тым часам неадэкватны лукашыст усур’ёз лічыць, што будуць купляць пераацэненыя беларускія. Гэта вам добрая ілюстрацыя рэальнай (бяз жартаў) неадэкватнасьці лукашызму, якая мяжуе зь нейкай разумовай адсталасьцю.

    Таксама зьвярніце ўвагу на такое вось: «Дайце плюшку. Адкрыйце неба для беларусаў». То бок, інтарэсы лукашыстаў (каб зьнялі санкцыі зь Белавіі і можна было кантрабасам дапамагаць запчасткамі маскавітам) маніпуляцыйна выдаюцца за нібыта інтарэсы беларускага народу. Вам гэта ніякія ляпідарна геніяльныя заявы не нагадвае? Гы-гы.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць