На пляцоўцы прыватных аб’яў Kufar з’явілася прапанова купіць манеўровы цеплавоз, заўважыла выданне Blizko.by.

Гаворка ідзе пра цеплавоз мадэлі ТГМ23Б з серыйным нумарам 2765, які знаходзіцца ў Жодзіне. У аб’яве адзначаецца, што машына прайшла бягучы рамонт і цалкам гатовая да эксплуатацыі.

На кабіне захавалася таблічка, з якой вынікае, што цеплавоз быў замацаваны за ТАА «РБУ №2» у вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна — буйным бетонным заводам. Фота гэтага цеплавоза можна ўбачыць у адным з інтэрв’ю з генеральным дырэктарам прадпрыемства, дзе ён зняты на разгрузачнай эстакадзе.

Кошт тэхнікі складае 205 тысяч рублёў, што па курсе Нацбанка адпавядае прыкладна 70,4 тысячы даляраў ЗША.

Падобную тэхніку і раней неаднаразова прадавалі ў Беларусі з аўкцыёнаў.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары