Кіно3333

На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў

Ад серыяла «Спякотнае суперніцтва» (Heated Rivalry) не чакалі вялікіх поспехаў. Але нечакана сціплы канадскі праект парваў рэйтынгі.

Фота: кадр з трэйлера

«Спякотнае суперніцтва» знялі для канадскага стрымінгавага сервіса Crave. Гэта гісторыя двух выдуманых хакеістаў НХЛ, канадца Шэйла Холандэра і расіяніна Іллі Разанава. У гульні яны — супернікі, а за межамі хакея іх звязваюць доўгія рамантычныя адносіны, якія мужчынам даводзіцца хаваць.

Пра серыял пачалі гаварыць яшчэ да прэм'еры дзякуючы фанатам першакрыніцы — праект заснаваны на серыі кніг-бестсэлераў Game Changers пісьменніцы Рэйчэл Рыд. Праз розгалас на яго звярнулі ўвагу іншыя стрымінгі. У выніку серыял паказалі яшчэ і ў ЗША, Аўстраліі і іншых краінах. Мяркуючы па даных пошукавых сістэм, глядзяць праект і беларусы.

Фота: кадр з трэйлера

Крытыкі ў захапленні ад «Спякотнага суперніцтва». На агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes серыял мае зайздросныя 96% ухвалення ад крытыкаў. Рэцэнзенты ў заходніх медыя не шкадуюць добрых слоў пра праект: называюць яго найвялікшым сюрпрызам гэтага года на ТБ і кажуць, што ў серыяле ёсць усё, за што любяць рамантычныя камедыі.

У Канадзе статыстыка прагляду серыяла вырасла на 400% з яго прэм'еры, у іншых краінах «Спякотнае суперніцтва» таксама займае высокія пазіцыі на стрымінгах.

Фота: кадр з трэйлера

Гэты праект завірусіўся і ў сацсетках, асабліва ў тыктоку. Карыстальнікі выкладаюць відэа, як яны глядзяць серыял, і фрагменты ўлюбёных серый. А некаторыя скардзяцца, што да іх краіны самы хайповы серыял снежня яшчэ не дайшоў.

У серыяле стае яркіх эратычных сцэн — верагодна, у гэтым адна з прычын папулярнасці праекта. Асабліва ад гэтага праекта фанацеюць жанчыны, і крытыкі мяркуюць, што ў гэтым і ёсць прычына шалёнай папулярнасці серыяла. Акрамя эротыкі, жанчын вабіць прыгожая гісторыя кахання, у якой яны бачаць сапраўдную рамантыку.

Заходнія медыя не абмінулі феномена. Выданне Hollywood Reporter піша пра тое, што жанчыны «шалеюць ад «Спякотнага суперніцтва», а Cosmopolitan лічыць, што шоу «абудзіла нешта ва ўсіх нас».

Апошняя, шостая серыя першага сезона выйшла 26 снежня. Цяпер фанатам праекта трэба набрацца цярплівасці — яшчэ да фінальнай серыі «Спякотнае суперніцтва» падоўжылі на другі сезон.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Filipp
    29.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гы
    29.12.2025
    Filipp, бо фільм пра расейца :)
  • Шагалад
    29.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць