Грамадства

У Каменнай Горцы пабудуюць самы вялікі скейт-парк у краіне

У мінскім парку імя Уга Чавеса працягваецца маштабная рэканструкцыя. Цяпер будаўнікі працуюць над чацвёртай чаргой аб’екта, якая цалкам прысвечана спорту.

Як паведамляе «Мінскбуд», галоўнай фішкай абноўленай тэрыторыі стане самая вялікая ў краіне пляцоўка для скейтбордынгу.

Акрамя гіганцкага скейт-парка, для жыхароў Каменнай Горкі рыхтуюць шмат іншых спартыўных пляцовак. Тут з’явіцца лыжаролерная траса працягласцю больш за два кіламетры, сучасная веладарожка і спецыяльныя зоны для пляжнага валейбола і футбола.

Таксама запланавана будаўніцтва хакейнай каробкі з штучным лёдам, якую зімой можна будзе выкарыстоўваць як коўзанку.

Частка прац ужо завершана: у парку ўсталявалі вулічныя трэнажоры, абсталявалі баскетбольныя пляцоўкі са спецыяльным бяспечным пакрыццём і праклалі сетку пешаходных дарожак. Тэрыторыю таксама актыўна азеляняюць, каб зрабіць больш утульнай для адпачынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску адкрылі арт-аб'ект «У імя жанчыны ў Беларусі» ФОТАФАКТ5

«Яна апраналася проста і выглядала сумленнай». Адзінокіх кітайскіх мужчын усё часцей дураць фіктыўнымі нявестамі3

«Насамрэч каманда не заўсёды была сканцэнтравана на Бабарыку. Не ўсё сышлося на ім». Краўцоў выпісвае Бабарыку з «бабарыканцаў»?15

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам5

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць