Свет22

У Тайландзе ўпершыню за амаль 30 гадоў зноў пабачылі суматранскага ката. А ўжо і не спадзяваліся

Упершыню за амаль 30 гадоў у тайскіх лясах зафіксавалі з’яўленне суматранскага ката — рэдкай дзікай жывёлы, што знаходзіцца на мяжы знікнення. Прычым гаворка ідзе не пра адзінкавы выпадак, а пра наяўнасць цэлай невялікай папуляцыі.

Суматранскі кот. Фота: © DNP / Panthera Thailand

Апошні пацверджаны кантакт з гэтым катом, які памерам падобны да хатняга, а харчуецца пераважна рыбай, датаваны 1995 годам і адбыўся каля мяжы Тайланда і Малайзіі. Да 2014 года, не маючы новых сведчанняў, улады краіны сур’ёзна думалі, што гэты від у Тайландзе цалкам знік.

Як паведамляе выданне Mongabay, сустаршыня Групы спецыялістаў па каціных Міжнароднага саюза аховы прыроды Урс Брайтэнмозэр нядаўна заявіў, што пасля амаль трох дзесяцігоддзяў адсутнасці сляды суматранскага ката ўнайшлі ў лясах запаведніка дзікай прыроды імя прынцэсы Сірындхорн.

Асаблівую каштоўнасць знаходцы надало тое, што даследчыкі зафіксавалі таксама кацяня. Гэта сведчыць, што ў рэгіёне існуе не проста некалькі асобін, а жывёлы, якія паспяхова размнажаюцца. Вядома, што самка суматранскага ката звычайна нараджае толькі адно кацяня, таму такі факт лічыцца вельмі значным.

Гэтыя каты вядомыя сваёй выключнай утойлівасцю. Яны насяляюць балотныя лясы, якія цяжкадаступныя для чалавека з-за складаных прыродных умоў. Менавіта таму від доўгі час заставаўся незаўважаным.

У мінулым годзе арганізацыя Panthera разам з Дэпартаментам нацыянальных паркаў Тайланда пачала экалагічнае даследаванне на поўдні краіны. Навукоўцам давялося пралазіць праз небяспечныя тарфяныя балоты з вадой да грудзей і густыя мангравыя зараснікі, каб паставіць фотапасткі.

У выніку ў 2024 годзе камеры зафіксавалі 13 выпадкаў з’яўлення суматранскага ката, а ў 2025 годзе — яшчэ 16. Раней даследаванні абмяжоўваліся ўскраінамі лесу, а новыя звесткі даюць падставы меркаваць, што ў глыбіні лясных масіваў можа жыць значна больш жывёл, чым лічылася раней.

Навукоўцы называюць гэтае адкрыццё абнадзейлівым і важным крокам у справе захавання аднаго з самых рэдкіх відаў дзікіх катоў у свеце.

Каментары2

  • Zoo
    29.12.2025
    Завязіце іх у Чарнобыльскую зону.
  • Махнуў
    30.12.2025
    Зрабіце ўсё каб захаваць іх

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць