Каханне і сэкс3030

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс

Папулярны партал Pornhub апублікаваў статыстыку наконт таго, якое порна глядзелі ў розных краінах свету ў 2024 годзе.

Фота: «Наша Ніва»

Пераможца ў сусветным рэйтынгу змяніўся. Летась найбольшай папулярнасцю карысталася лесбійскае відэа, але сёлета ролікі з аднаполым жаночым каханнем адкаціліся на чацвёртае месца.

Лідарам у свеце сталі відэа з мілфамі — жанчынамі ўзростам 33-44 гады.

На другім месцы па папулярнасці ролікі з анальным сэксам, на трэцім — японскае порна.

Самыя папулярныя порнажанры ў свеце ў 2024 годзе. Крыніца: Pornhub

Варта звярнуць увагу і на гендарную розніцу. Жанчыны часцей за ўсё глядзелі лесбійскае каханне, а мужчыны — японскае порна.

А што наконт прыярытэтаў у розных краінах свету?

Перавагі беларусаў сёлета адпавядаюць сусветным трэндам — жыхары нашай краіны перадусім глядзелі відэа з мілфамі. Як і амаль усе суседзі — украінцы, палякі, літоўцы і латвійцы.

Для параўнання, у мінулым годзе беларусы часцей за ўсё глядзелі порна ў жанры cinéma vérité (ці проста рэаліці-порна) — ролікі, дзе прафесійныя порнаакцёры і порнаактрысы імітуюць звычайныя пары і робяць ухіл на натуральнасць абстаноўкі, як у сапраўдным жыцці (альбо гэта могуць быць рэальныя пары, чый сэкс здымаецца прафесійна).

А вось у Расіі ў 2024 годзе захапіліся відэа з анальным сэксам. Летась там глядзелі рускае порна, аднак цяпер яно выйшла з моды.

Самых папулярныя порнажанры ў розных краінах свету ў 2024 годзе. Крыніца: Pornhub

Цікава, што паступова расце колькасць жанчын-глядачак. У 2024-м гэта было 38% аўдыторыі порна-сайта.

Доля жанчын-наведвальніц. Крыніца: Pornhub

Каментары30

  • Гледзячы на мапу
    11.12.2024
    Вось яшчэ адна прычына будаваць Інтэрмарыюм. А ў ябацек па ходу ў дупле свярбіць, раз яны так у рашку пруцца.
  • Нехта
    11.12.2024
    Ці гэтай будучыні для газэты хацеў Луцкевіч?...
  • Леонард
    11.12.2024
    Гледзячы на мапу, да уж, то ли дело на старых теток посмотреть!

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага47

У Кобрыне адбылася аварыя з удзелам двух міліцэйскіх аўто ФОТЫ15

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?8

Насупраць ЗАГСа Савецкага раёна Мінска адкрылася тэматычная зона адпачынку «Шлях да шчасця»5

Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА7

Купілі занядбаны дом, у які не хацелася заходзіць, і ператварылі ў цукерку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць