Свет1010

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»

Шакуючая гісторыя адбылася на Харкаўшчыне. Дзеці даўно сябруюць, разам гуляюць і жывуць на адной вуліцы. Дарослыя даведаліся пра гэта толькі таму, што ён пераслаў відэа сябру. А там відэа ўбачыла маці і адразу пайшла ў службу па справах дзяцей. Пра здарэнне распавёў начальнік Следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці Сяргей Болвінаў. 

«Хлопчыку дзесяць, дзяўчынцы сем, і, каб распавесці гэтую гісторыю, вельмі цяжка падабраць словы», — піша Болвінаў. 

«Ён яе запалохаў і прымусіў — так гаворыць дзяўчына, пацвярджае гэта яе старэйшы брат, яму дзевяць. Фактычна яна не разумела сэнсу ўсіх дзеянняў, якія адбываліся. Дзеці даўно сябруюць, разам гуляюць, жывуць на адной вуліцы. Відэа з іх «гульнямі» трапіла да дарослых толькі таму што хлопец пераслаў яго сябру — падлетку. А там выпадкова ўбачыла маці і адразу пайшла ў службу па справах дзяцей», — піша Болвінаў.

Менавіта адтуль паліцыя і атрымала сігнал аб сэксуальным гвалце ў дачыненні да малалетняй.

Хлопец жыве з мамай і бабуляй. Іх сям'я стаіць на ўліку як сям'я ў складаных жыццёвых абставінах. Хлопчык таксама стаіць на ўліку ў сацслужбе. Маці, пры гэтым, працуе асістэнтам настаўніка пачатковых класаў. У адпаведнасці з характарыстыкай з месца працы «ведае асновы дзіцячай псіхалогіі і педагогікі».

Яе сын сябраваў са старэйшымі хлопцамі. Яны і паказалі пяцігадоваму тады яшчэ хлопчыку відэа для дарослых. Пасля таго той «глядзеў часта, таму што было цікава». А потым уключыў такое відэа з інтэрнэту сяброўцы і прапанаваў паўтарыць.

Першы раз гэта было мінулым летам, тады яна адмовілася, а ён яе збіў. Гэтай жа вясной, калі дзеці былі адны дома ў хлопца, ён сказаў дзяўчынцы зняць штаны, легчы на ложак, а сам уключыў тэлефон. Дзяўчынка кажа, што пагадзілася, бо баялася. 

Мама дзяўчынкі цяпер у дэкрэце, акрамя дачкі, у яе ёсць яшчэ трое сыноў. Бацька афіцыйна нідзе не працуе. Іх сям'я стаіць на ўліку як якая апынулася ў складаных жыццёвых абставінах. Бацькі даведаліся пра ўсё, што адбылося, толькі калі ўбачылі відэа.

Бацькам важна рабіць так, каб дзеці ім давяралі. 

Важна: звяртаць увагу на змены ў паводзінах дзіцяці. Калі яно рэзка стала замкнёным, адмовілася ад шпацыраў з дзецьмі або пазбягае зносін з канкрэтнай асобай з сямейнага круга, — гэта можа быць трывожным званком.

Трэба цікавіцца тым, што менавіта праглядае дзіця ў інтэрнэце, з кім мае зносіны анлайн.

Неабходна адкрыта і прама расказаць дзіцяці аб рэальных пагрозах, якія нясуць дрэнныя кампаніі, сумнеўныя віртуальныя сябры і новыя знаёмыя.

Важна паабяцаць дзіцяці сваю падтрымку і разуменне замест пакарання ў складанай сітуацыі.

Каментары10

  • Тимофей
    03.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лю
    03.05.2025
    Как в Африке. В недавно, может даже и здесь читал, что там учителя на суде говорили "подумаешь девочек в кусты затащили...".
  • полавая адукацыя
    03.05.2025
    Кажуць жа, што чым раней, тым круцей. Хаця у 10-гадовага хлопчыка яшчэ гвалтавалка не вырасла, што ён там мог зрабіць.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць4

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць