Свет55

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы

Ён запрасіў журналістаў, якія цікавіліся ягоным здароўем, «размяцца і паплаваць».

Фота з фэйсбука Роберта Фіцы

Славацкі прэм’ер-міністр Роберт Фіца адрэагаваў на чуткі пра пагаршэнне здароўя, апублікаваўшы фота, дзе ён у футболцы нырае ў Дунай, піша «Еўрапейская праўда».

На сваёй старонцы ў Facebook прэм’ер Славакіі напісаў, што запрасіў журналістаў, якія цікавіліся ягоным здароўем, «размяцца і паплаваць».

«Ніхто не прыйшоў. Я разумею. Напэўна, крыху накрапала і было прахалодна», — дадаў ён, прыклаўшы фота свайго купання ў Дунаі.

Апошнімі днямі ў славацкіх СМІ з’яўляліся здагадкі, што ў Фіцы пагоршыўся стан здароўя, паколькі ён неспадзявана скасаваў удзел у некалькіх мерапрыемствах з нагоды Першамаю.

На гэтым фоне расійскія крыніцы нават дапускалі, што прэм’ер Славакіі можа не прыехаць у Маскву 9 мая — хаця ён з’яўляецца адзіным лідарам ЕС, які на гэта згадзіўся.

Саратнікі Фіцы, аднак, абверглі гэтыя чуткі. А сам славацкі прэм’ер напярэдадні прызнаў, што мае некаторыя праблемы са здароўем пасля замаху ў траўні 2024 года, але яны не ўплываюць на яго працу.

Каментары5

  • Шкода Суперба
    06.05.2025
    Забери у словаков автопром и пойдут они по сусекам сосать.
  • Колхозникам хоть кол на голове чеши
    06.05.2025
    По факту, А может это шапка
  • Samy
    06.05.2025
    Шкода Суперба, "товарищ" это вы по себе судите?:)) И давно вы этим грешным делом занимаетесь?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць