Вайна66

Ва Украіне загінуў камандзір Пскоўскай дывізіі, прызначаны Пуціным менш чым два месяцы таму

Школы Дагестана ў панядзелак пачалі паведамляць пра гібель камандзіра 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ВДВ (вядомай таксама як Пскоўская) палкоўніка Абдулазіза Шыхабідава. 

Уладзімір Пуцін прызначыў яго на гэтую пасаду толькі ў сярэдзіне сакавіка, піша «Агентство».

Паводле даных Z-паблікаў, Шыхабідаў ужо пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

У ліцэі №13 Каспійска адкрылі памятны куток, прысвечаны Шыхабідаву. Тут размясцілі яго фатаграфіі і матэрыялы пра баявы шлях вайскоўца. А ў Буйнакскай сярэдняй школе-інтэрнаце №3 прайшлі пазакласныя мерапрыемствы для вучняў 7—9 класаў. Падлеткі ўпрыгожылі кабінет фатаграфіямі вайскоўца і георгіеўскай стужкай, правялі хвіліну маўчання і запалілі «свечкі памяці». Пасля публікацыі фотарэпартаж з акаўнта Буйнакскай школы быў выдалены, але захаваўся ў вэб-архіве.

Пра смерць Шыхабідава паведамілі і праўладныя z-паблікі. У суполцы «За Радзіму і ВДВ» напісалі, што развітанне з камандзірам адбылося на Траякураўскіх могілках у Маскве ў панядзелак.

76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія ВДВ удзельнічае ў канфлікце з Украінай з 2014 года. Яе байцы бралі ўдзел у захопе Крыма, а таксама ў баявых дзеяннях у Данецкай вобласці, пра што стала вядома пасля масавых пахаванняў дэсантнікаў.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, менавіта Пскоўская дывізія стаяла ў Бучы. Расследаванне агенцтва Reuters пацвярджала сувязь вайскоўцаў злучэння з актамі гвалту супраць мірных жыхароў.

10 сакавіка Пуцін павысіў былога камандзіра дывізіі генерал-маёра Сяргея Чубарыкіна да пасады камандуючага ВДВ, а на яго месца прызначыў Шыхабідава. Праз месяц Пуцін пахваліў 76-ю дывізію, заявіўшы, што «практычна кожны дзень» чуе пра яе поспехі на фронце.

Пасля гэтага ў Дагестане, адкуль родам Шыхабідаў, пачалі размяшчаць білборды з яго выявай, а ў школах — змушалі дзяцей маляваць яго партрэты.

Да Украіны Шыхабідаў удзельнічаў у баявых дзеяннях у Паўднёвай Асеціі і Сірыі. Узнагароджаны трыма ордэнамі Мужнасці і Суворава, а таксама медалямі «За адвагу» і «За заслугі перад Айчынай» I і II ступені.

Каментары6

  • даведка
    06.05.2025
    Погиб полковником командир целой дивизии штыков тысяч на шесть, а у нас в генералах какой-нибудь начальник оперативно-аналитического центра на 100.
  • Woodoo Cult
    06.05.2025
    Больше колорадских ленточек!
  • Tlo
    06.05.2025
    Поехал поубивать украинцев, а они были против...

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»15

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»15

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць