Грамадства

Беларуску Наталлю Судлянкову ўключылі ў праект чарговага пакета санкцый ЕС

Еўрапейская камісія разглядае 17-ы пакет санкцый супраць уладаў Расіі і Беларусі, якім плануецца дадаць у санкцыйны спіс 21 фізічную асобу і 6 юрыдычных. Паводле звестак «Радыё Свабода», у пераліку асоб, адказных за «дэстабілізацыйную дзейнасць», фігуруе грамадзянка Беларусі Наталля Судлянкова, якую нядаўна выкрылі ў Чэхіі ў супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Наталля Судлянкова. Скрыншот з відэа

У тлумачальнай частцы праекта пастановы Еўрапейскай рады, з якой азнаёмілася «Радыё Свабода», адзначаецца, што Наталля Судлянкова распрацоўвае медыйную прадукцыю па замове, якая ўключае маніпуляванне інфармацыяй і распаўсюджанне хлуслівых наратываў, скіраваных на падтрымку знешнепалітычных інтарэсаў Расіі і падрыў даверу грамадскасці да нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцяў Чэхіі і працэсаў Еўрапейскага Саюза.

У дакуменце таксама паведамляецца, што Судлянкова на працягу доўгага часу атрымлівала заданні з Расіі і фінансавае ўзнагароджанне, адыгрывала значную ролю ў планаванні і кіраванні інфармацыйнымі маніпуляцыямі, скіраванымі на грамадскасць Чэхіі і іншых дзяржаў — членаў ЕС, а таксама супрацоўнічала з расійскімі дзяржаўнымі структурамі, уключаючы «Бессмяротны полк» і супрацоўнікаў ГРУ.

У 1999 годзе Наталля Судлянкова, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі, атрымала палітычны прытулак у Чэхіі. Яна не мела чэшскага грамадзянства, але атрымала дазвол на пастаяннае жыхарства. У мінулым годзе ёй была выдадзеная новы ДНЖ на 10 гадоў. Верагодна, тэрмін дзеяння беларускага пашпарта скончыўся, таму ў 2021 годзе ёй быў выдадзены падарожны дакумент.

У Чэхіі Судлянкова працавала галоўным рэдактарам «Пражскага тэлеграфа» — рускамоўнага штотыднёвіка, які выдаваўся ў Празе. У мінулым яна таксама супрацоўнічала з Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода і з часопісамі Týden і Lidové noviny.

Пра тое, што Наталля Судлянкова разам з супрацоўнікам расійскай спецслужбы ГРУ Аляксеем Шаўровым дададзеныя ў чэшскі нацыянальны санкцыйны спіс, 2 красавіка паведаміла Служба інфармацыйнай бяспекі Чэхіі (BIS). Жанчына павінна была на працягу 30 дзён пакінуць тэрыторыю краіны, што і зрабіла 1 мая, выехаўшы ў Маскву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць