Грамадства

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Днямі «Флагшток» паведаміў аб затрыманнях у адміністрацыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Цяпер крыніца выдання дадала новыя прозвішчы. Як сцвярджаецца, быў арыштаваны першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства — галоўны інжынер Сяргей Грамовіч.

Сяргей Грамовіч (злева). Фота: Мазырскі НПЗ

Затрыманні адбыліся ў канцы красавіка, і да гэтага часу Грамовіча няма на працы, піша выданне. Замест яго прызначаны выконваючы абавязкі, а сам галоўны інжынер, паводле афіцыйнай інфармацыі, знаходзіцца ў «часовым адпачынку», калі ён скончыцца — у адміністрацыі не могуць адказаць.

Таксама стала вядома, што акрамя дырэктара дырэкцыі па рэканструкцыі і развіццю Аляксандра Гуда быў затрыманы яго намеснік Антон Гугалінскі і жонка Гуда, якая працавала ў той жа дырэкцыі.

Антон Гугалінскі. Фота: «Спадарожнік»

Яшчэ адзін затрыманы — начальнік юрыдычнай службы Ігар Драгель. Такім чынам, вядомы прозвішчы і пасады ўсіх пяці затрыманых топ-менеджараў.

Перад 1 мая генеральны дырэктар завода Віталь Паўлаў быў вельмі злы і зрываўся на падначаленых, адзначала крыніца «Флагштока». Пры гэтым работнікі прадпрыемства мяркуюць, што прычынай затрымання стала карупцыя, а не «палітыка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць